|
|
|

Алесь Разанаў нарадзіўся 5 сьнежня 1947 году ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ, але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура», часопісе «Крыніца». Паэт і перакладчык, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.
З 1990 старшыня Беларускага рэспубліканскага фонду імя Рэрыхаў, з 1992 навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асьветнага цэнтра імя Ф. Скарыны. Віцэ-прэзідэнт Беларускага Пэн-цэнтра. Сябра Рады СП Беларусі (з 1990). Узнагароджаны дыпломам ЮНЕСКА за ўдзел у міжнародным літаратурным конкурсе «Сустрэча двух сусьветаў».
Першыя публікацыі А. Разанава з'явіліся ў 1961 у піянэрскіх газэтах. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэньне», «Назаўжды», «Каардынаты быцьця», «Шлях – 360», «Вастрыё стралы», «У горадзе валадарыць Рагвалод» (Вершаказы і пункціры). Творчасьць паэта сьведчыць аб яго неардынарным мысленьні і нетрадыцыйным вобразна-паэтычным самавыяўленьні. Наватарскія жанравыя і рытміка-інтанацыйныя формы яго паэзіі вызначаюцца гуманістычным напаўненьнем, багатым жыцьцёвым зьместам. Як адзначаў вядомы крытык В. Бечык, «ён абапіраецца на вялікі вопыт сусьветнага мастацтва. Мы ўбачым у яго творах і баладны лад, і сучасную жанрава-стылявую раскаванасьць, і асаблівую ёмістасьць усходніх танка і хоку, і ўласьцівыя сюррэалізму сродкі і прыёмы пісьма».
У нечаканасьці асацыяцый, мэтафарычнай вастрыні і дакладнасьці, заснаваных на збліжэньні далёкіх паняцьцяў, адкрываецца неабсяжны інтэлектуальны падтэкст. Філасофскі роздум над бясконцым і непаўторным сьветам прыроды, грамадскім быцьцём і неабмежаванымі духоўнымі магчымасьцямі чалавечай асобы, над маральна-этычнымі праблемамі сучаснасьці найбольш поўна выяўляецца ў верлібры і яго разнавіднасьцях – квантэмах і версэтах.
Паэзія А. Разанава патрабуе ўдумлівага і неаднаразовага прачытаньня, заўсёды адкрывае новыя абсягі творчай індывідуальнасьці. Выступае з артыкуламі па пытаньнях сучаснага літаратурнага працэсу, а таксама ў жанры эсэістыкі. Вядомы як перакладчык. Яго творы перакладзены на ангельскую, балгарскую, грузінскую, чувашскую, чэшскую, эстонскую мовы.
Жыў некаторы час у Нямеччыне й Аўстрыі. Цяпер жыве ў Менску. Паводле: Родныя вобразы
Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава. Творчая скарбонка Алеся Разанава ў 2010 годзе папоўнілася кнігай самых кароткіх паэтычных формаў – пункціраў «Воплескі даланёю адною». на долю цяпер ужо шырока вядомага не толькі ў Беларусі паэта выпала нямала выпрабаванняў, аб чым сведчыць і вопытны даследчык-літаратуразнаўца Іван Штэйнер у выдадзенай у мінулым годзе грунтоўнай кнізе «Криница, из которой пил святой: философия по... Więcej »
Do najlepszych książek Alesia Razanawa należy tomik gawęd i wywiadów „ Z apokryfa u kanon”. Literackie szkice żyjącego klasyka literatury białoruskiej są nie mniej ciekawe niż jego awangardowa poezja, choć, zrozumiałe, adresowane do już zjednanej publiczności. Na ten tom składają się gawędy, wystąpienia, notatki na marginesach przeczytanych wierszy. Istotna – ich treść. Poezja nie opowiada o kwiatach, ale sama staje się kwiatem. Bo kwia... Więcej »»
Poeta i tłumacz Aleś Razanau, laureat Nagrody Państwowej im. Janki Kupały, wprowadził do białoruskiej poezji nowe rodzaje: wersety, wierszokazy, znomy, kwantemy. Jego utwory zostały przetłumaczone na ponad dwadzieścia języków. Poeta żył przez pewien czas w Niemczech i Austrii. Swoje utwory wydaje na nowo. W 2009 roku ujrzała świat książka wierszokazów „Pczałą paczała pałomniczć” (Pszczoła poszłą pielgrzymować). Poetyka wierszokazów zasa... Więcej »»
„Poezja – szczególna wiedza”, zaznacza się w jednym ze znomów. Co się tyczy samych znomów, jest to wiedza, w której poezja krystalizuje się we wnioski, konkluzje i krystalizując się, przybiera specyficzny kształt. Znomy – kolejna odmiana, typ utworu literackiego „wyśniony” przez Alesia Razanawa i „zaszczepiony” do poezji białoruskiej, a następnie i do literatury światowej. Nowa publikacja Alesia Razanawa - pierwszy i jedyny na dzień dzi... Więcej »»
Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай р... Więcej »
Адамкнутыя паэтычным ключом, занямелыя творы старажытнай літаратуры нанава ўваходзяць у рэчаіснасць і нанава прамаўляюць тое, што яны казалі ў свой час. Пры ўсёй сваёй разнастайнасці яны ўзаемададаюцца і, сабраныя ў «Кнігу ўзнаўленняў», уяўляюць беларускі кніжны эпас ці, прынамсі, яго пэўную рэдакцыю. Więcej »
Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры. Więcej »
Алесь Разанаў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) – беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966–1968), але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974-1986), часопісе «Крыніца» (1994–1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэн... Więcej »
У гэты зборнік уключаны паэтычныя творы (версэты, вершаказы, паэмы) вядомага беларускага паэта Алеся Разанава. Ён будзе цікавы ўсім аматарам сучаснай беларускай паэзіі. Więcej »
Зборнік склалі новыя паэтычныя мініяцюры і вершаказы — жанр, праз які слова выяўляе свае таямніцы і ўтварае свой нечаканы партрэт. «Горад», «Дуб», «Жалеза», «Камень», «Дарога» — гэта вобразы-назвы, вобразы-тэмы некаторых вершаказаў. У мазаіцы разнастайных фарбаў, з якіх вынікаюць гэтыя новыя для беларускай паэзіі творы,— адлюстроўваецца космас эпасу. Więcej »