|
|
|

Людмiла Рублеўская нарадзiлася ў Менску ў 1965 годзе. Сярэдняй школы ня скончыла, пайшла ў архiтэктурна-будаўнiчы тэхнiкум на аддзяленьне архiтэктуры, пасля сканчэньня якога два гады працавала на вытворчым аб'яднаннi "Гарызонт" тэхнiкам-архiтэктарам, аздабляючы працоўныя iнтэр'еры. Паралельна пачала друкаваць вершы ў перыядычным друку i прыходзiць да беларушчыны пад уплывам Караткевiча, Багдановiча i ўласнага рамантызму. У 1986-м годзе паступiла ў Лiтаратурны iнстытут iмя Горкага ў Маскве на аддзяленьне паэзii, адкуль вярнулася праз год ужо разам з мужам, паэтам Вiктарам Шнiпом i перавялася на беларускае аддзяленьне фiлфака БДУ. Працавала ў газэце "Наша слова", часопiсе "Першацвет", тыднёвiку "Лiтаратура i мастацтва". У "ЛiМе" займала пасаду рэдактара аддзела крытыкi i рэгулярна збiрала дыскусiйны клуб "За гарбатай", дзе сустракалiся беларускiя iнтэлектуалы. Пасля стварэньня холдынгу "Лiтаратура i мастацтва" адтуль сышла i прыняла прапанову працаваць лiтаратурным аглядальнiкам газэты "СБ-Беларусь сегодня". Была аўтарам серыi радыёперадач пад назвай "Дзеяслоў" на канале "Культура", у якiх расказвалася пра гiсторыю i сучаснасьць беларускай мовы. Кiруе суполкай маладых творцаў "Лiтаратурнае прадмесьце". Лаурэат прэмii часопiса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" за паралельны раман "Золата забытых магiлаў", дзеянне ў якiм адбываецца ў часы паўстання Кастуся Калiноўскага i ў нашым часе. Усяго выйшла амаль два дзесяткi кнiг у розных жанрах - паэзiя, проза, драматычныя творы, эсэ, крытыка, творы для дзяцей, сярод якiх кнiжка казак "Прыгоды мышкi Пiк-Пiк" - спроба стварэння сучаснай беларускай гарадской мiфалогii (выдадзена на Беларусi i ў Польшчы). Аўтар кніг прозы “Старасвецкія міфы горада Б”(2002), “Сэрца мармуровага анёла” (2003), “Пярсценак апошняга імператара” (2006), кніг казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000, 2008), “Карона на дне віра” (2008), сборніка гістарычных эсэ “Беседы о философах”(2006), кнігі краязнаўчых артыкулаў “Я – мінчанін” (2006, у перакладзе на рус. мову – 2007), зборніка архіўных даследванняў па гісторыі беларускай літаратуры “Время и бремя архивов и имен» (2009) , у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам. У празаiчным цыкле "Старасьвецкiя мiфы горада Б*" сiнтэзавала антычныя мiты i рэалii беларускага мястэчка 19 ст. Людміла Рублеўская таксама выяўляе сябе як паэтэса, яна аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў: “Крокі па старых лесвіцах”(1991), “Замак месячнага сяйва”(1992), “Над замкавай вежай”(2003), “Балаган”(2000), “Рыцарскія хронікі”(2002), “Шыпшына для пані” (2008) і др., а таксама аўтар драматычных паэм і п’ес, некаторыя з якіх былі пастаўлены на тэатральных сцэнах. Па драматычнай паэме “Апошняя з Алелькавічаў” зняты аднайменны відэафільм ( БТ, 1999). Дакументальная п’еса “Людвіка і Фабіян” у сааўтарстве з гісторыкам В.Скалабанам выйшла асобнай кнігай (2007). Выступае ў друку як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар дасьледвання "Беларускi мiф i яго трансфармацыя ў маладой паэзii 10-20-х i 80-90-х гг. ХХ ст.". Творы перакладалiся на дзясяткi моў свету. Асобныя драматычныя творы ставiлiся на сцэнах беларускiх тэатраў, па драматычнай паэме "Апошняя з Алелькавiчаў" зняты аднайменны вiдэафiльм (1999 г.). Апошнiм часам займаецца тэмай рэпрэсiй 1930-х гадоў, якой прысвечаны шмат артыкулаў i раман "Забiць нягоднiка, альбо Гульня ў Альбарутэнiю", надрукаваны ў №№33-34 часопiса "Дзеяслоў". Таксама аўтар раманаў «Золата забытых магіл» (2005), «Скокі смерці” (2006), “Забіць нягодніка, альбо гульня ў Альбарутэнію”(2008), “Сутарэнні Ромула” (2010), містычнай аповесці “Ночы на Плябанскіх млынах” (2007).
Сябар Саюза беларускiх пiсьменнiкаў.
Tomik „Tutejszyja” prezentuje twórczość członków tak samo nazwanego stowarzyszenia młodych literatów-nonkonformistów. Stowarzyszenie „Tutejszyja” było założone w 1987 roku i przez kilka lat łączyło ponad sześć dziesiątek literatów z całej Białorusi. Było to nie tylko i nie tyle literackie, ile społeczno–polityczne stowarzyszenie. Jeśli mówić o literaturze, to badacz rodzimego procesu literackiego Maksim Szczur wśród głównych zasług „... Więcej »»
Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, уваходзяць сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта і меч-трава, і валяр’ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гар... Więcej »
Мышка нарадзілася ў Мінску, у мураваным шматпавярховым доме па вулі-цы Волаха, недалёка ад хаты, дзе жыў вялікі сябраўсіх дзецей, таксама і „Зор-чыных", дзед паэт Сяргей Новік-Пяюн. Можа, ведалі яе яшчэ раней і Валян-ціна Коўтун, і Васіль Зуёнак, пісьменнікі, якія раней жылі ў гэтай кватэры. Ды, мабыць, не кожнаму яна паказвалася. Трэба было толькі яе рассакрэціць. А выйшла мышка са свайго схову, калі пасялілася тут сям'я Шніпаў-Рублеў-... Więcej »
Камень — падмурак Сусветнага Дрэва. Камень — Пётр, той, хто тройчы адрокся ад свайго Настаўніка, але стаўся падмуркам яго Храма... Паводле Борхеса, некаторы час Заір — рэч, пра якую, раз убачыўшы, чалавек не перастае думаць, пакуль не звар’яцее, знаходзілася ў жылцы мармуру адной з тысячы двухсот калон мячэці ў Кардове. Кожны камень — гэта Алеф таго ж Борхеса, кропка, у якой увесь сусвет. Беларуская легенда расказвае, што людзі ўтвар... Więcej »
Гістарычны дэтэктыў… Колькі таямнічага, застрашлівага і рамантычнага можна сустрэць у сутарэннях часу! Чаму напрыканцы XIX ст. забіты былы паўстанец, паплечнік Кастуся Каліноўскага, Вінцэсь Рашчынскі? Якую таямніцу захоўвае каменная жаба з надмагілля? Ці можна ўявіць, каб пяць студэнтаў стварылі Каралеўства Беларусь? Ці сустракаліся вы з прывідам Кальварыйскіх могілак Мінска? У творах Людмілы Рублеўскай, уключаных у гэтую кнігу, - высак... Więcej »
На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым карэннем сасны і дрыжыць ад стомы і адчаю, і дыхае хрыпла і хутка, як і належыць зацкаванаму зверу. І ўжо, мабыць, нічога чалавечага н... Więcej »
Kazde miasto posiada coś niezwykłego. Każde, nawet najmniejsze miasteczko, ma swoje legendy. W każdym mieście są SWOI ludzie, złodzieje, SWOI narkomani, SWOJE prostytutki, SWOI wariaci. Każdy ich zna, ich nie lubią, ale i nie boją się. Oni – SWOI. Tę swojskość czuć starzyzną, staroświeckością, bo ona, ta swojskość, narodziła się nie dzisiaj - wiele dziesięcioleci albo nawet i stuleci temu, była i jest przekazywana z pokolenia na pokolen... Więcej »»
Może ktoś ma inne zdanie, ale ja wierzę, że rodzimy się właśnie tam, gdzie jesteśmy najbardziej potrzebni. Co prawda, większość widzi sens życia w tym, żeby miejsce, które oni uszczęśliwili swoim pojawieniem się, dawało im wszystkiego jak najwięcej. Żebym była taka jak oni, też uważałabym siebie za nieszczęśliwą. Ale ja jestem szczęśliwym człowiekiem. I ja urodziłam się na Białorusi. Mama zapisywała moje wiersze już wtedy, gdy ja sama j... Więcej »»
Значнае мейсца ў кнізе Людмілы Рублеўскай займаюць вершы і балады на гістарычныя тэмы – як пра канкрэтны час і канкрэтныя асобы – ад Ефрасіньні Полацкай да Валянціна Таўлая, так і міфалягічна-прытчавыя. Паэтка нарадзілася і жыве ў горадзе, і ня дзіўна, што ў яе шмат вершаў пра горад, яго мінулае і сёньняшні дзень. Więcej »
Zbiorek wierszy Ludmiły Rublewskiej „Adukacyja” – poruszy tych, kogo dopadła samotność, kto czuje się niezrozumiany, kto szuka swych korzeni, dla kogo bliska jest białoruskość od czasów pogańskich do dzisiaj. Wiersze zebrane w tym tomiku, mogą z początku wydać się bardzo różne, zebrane przypadkowo - każdy o czym innym, ale łączy je w jedno dobroć, miłość do ojczyzny, zainteresowanie historią kraju ojczystego. Tytułowy wiersz „Adukacyja”... Więcej »»