Сапач Тацяна

Тацяна Сапач, паэтка, аўтарка тэлевізійных перадач. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў в. Маркава Маладачанскага р-ну. Скончыла журфак БДУ. Працавала на абласной студыі тэлебачаньня ў Берасьці (1982-1984), на Гомельскім тэлебачаньні (1984-1987), на Беларускім радыё (Менск, 1987-1991, перадача “Альбаросіка”), з 1991 году – рэдактар беларускіх праграм Літоўскага тэлебачаньня (перадача “Віленскі сшытак”). Робіць партрэты вёсак на Радыё Свабода, на тэлебачаньні БелСат выходзіла яе перадача “Паштоўка зь Вільні”.

Вершы друкаваліся ў пэрыёдыцы (“Літаратура”, “Крыніца”, “Наша Ніва” і інш.) і калектыўных зборніках (“Тутэйшыя” – Менск, 1989; “Дарункі бацькоўскай зямлі” – Менск, 2001; “Я тут бачу свой край...” – Менск, 2005; “Словы і фарбы” – Вільня, 2007; анталёгія беларускай паэзіі “Сьвятло ў вокнах” – Вільня, 2008).

Выдала кнігі вершаў “Восень” (1992) і “Няхай не пакіне нас восень / Do not abandon us, Autumn” (2008).

Вершы перакладаліся на ангельскую, літоўскую, расейскую, польскую мовы. У альманаху “Словы і фарбы” дэбютавала як перакладчыца літоўскай паэзіі.

 

Сапач Тацяна :: Publikacje

Тутэйшыя

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Tomik „Tutejszyja” prezentuje twórczość członków tak samo nazwanego stowarzyszenia młodych literatów-nonkonformistów. Stowarzyszenie „Tutejszyja” było założone w 1987 roku i przez kilka lat łączyło ponad sześć dziesiątek literatów z całej Białorusi. Było to nie tylko i nie tyle literackie, ile społeczno–polityczne stowarzyszenie. Jeśli mówić o literaturze, to badacz rodzimego procesu literackiego Maksim Szczur wśród głównych zasług „... Więcej »»


Сапач Тацяна, Няхай не пакіне нас Восень

Няхай не пакіне нас Восень

Вершы

Сапач Тацяна

Вершы “ветранай жанчыны” (У. Арлоў) Тацяны Сапач завяршаюць залатое ХХ стагоддзе беларускай паэзіі. Тацяна Сапач, паэтка, журналістка, перакладчыца. Нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладэчанскі раён), скончыла журфак БДУ. У войску не служыла, замест гэтага выйшла замуж, нарадзіла дачку, працавала на Берасьцейскай і Гомельскай тэлестудыях (1982-87). Заснавальніца і аўтарка культуралагічнай праграмы “Альбаросіка” на Бела... Więcej »


Сапач Тацяна, Восень

Восень

Вершы

Сапач Тацяна

О, бераг блізкі, непадступны бераг! — / за стромаю, за хмараю хмызоў, / за шэрай, нібы неба, шумнай рэчкай... / ...Вядуць усе гасьцінцы і сьцяжыны / туды, дзе цераз рэчку гразкі брод — / там па калена. / Там раней прайшлі. / А я умею плаваць адмыслова. (Паэзія) Więcej »