|
|
|

Нарадзілася 9 жніўня 1938 г., у с. Бальшарэцкае Камчацкай вобласьці. У 1944 г. сям’я Алы Сямёнавай вяртаецца ў Беларусь. Ала скончыла сярэднюю школу ў Наваградку ў 1955 г. і паступіла ў Беларускі Дзяржаўны Ўніверсітэт. У 1960 г. скончыла філялягічны факультэт БДУ. Потым працавала рэдактарам і старэйшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968-1972 гг. была літаратурным супрацоўнікам у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972-1986 гг. — рэдактар, старэйшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 г. працуе літаратурным супрацоўнікам, а з 1987 г. – рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». З 1982 г. сябра Саюза пісьменнікаў СССР. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця. Więcej »
* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін Рыгор, Каб застацца... * Геніюш Ларыса, “Не любіла ў жыцьці я ценяў...” * Дашкевіч Алег, Кабанчык * Іваноў Віктар, Подыхі ... Więcej »