|
|
|
Нарадзіўся ў 1964 г. у г. Кобрыні, што на Берасьцейшчыне.
Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1986 годзе. Зьведаў спэцыяльнасьці ад заліўшчыка гарачага мэталю да карэспандэнта незалежнае прэсы. Цяпер працуе загадчыкам літаратурнае часткі Берасьцескага тэатру лялек.
Літаратурную дзейнасьць распачаў з сярэдзіны 80-х гадоў. З пачатку 90-х спрабуе сябе як драматург. На сёньняшні дзень па п”есах І. Сідарука ажыццёўлена некалькі пастановак, у тым ліку ў тэатрах лялек. Першая пастаўленая п’еса – фарс-абсурд “Галава” – пабачыла сьвет у траўні 1992 году на сцэне Тэатра нацыянальнае драматургіі “Вольная сцэна” у пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысэра Валеры Мазынскага. Цяпер тэатр рэпрэсаваны й спыніў сваё існаваньне. Дарэчы, п’еса “Галава” была перакладзеная на гішпанскую мову ды пастаўленая на Кубе. Аднак ніхто з нашых суайчыньнікаў там яе, на жаль, не пабачыў…
І ўсё ж асноўны напрамак дзейнасьці І. Сідарука як драматурга – дзіцячая творчасьць. Апошняя работа – п’еса “Залатая табакерка”, створаная паводле беларускіх народных казак,— у 2001 г. займела Гран-пры на Міжнародным штогадовым тэатральным фэсьце “Белая Вежа”. З гэтым спэктаклем Берасьцейскі тэатр лялек у чэрвені 2002 г. выправіўся ў г. Равэнсбург (Нямеччына) на Фэст тэатраў лялек, а таксама на гастролі па іншых гарадох.
Аўтар паэтычных зборнікаў “Чарнабел” (1991 г.), “Саната Арганата” (1993 г.), “Моўкнасць” (1998), зборніка прозы “Квадратная варона”. Друкуючы аповед “Выкраданьне вепрука” з апошняй названай кнігі, беларускі часапіс “ARCHE” напісаў пра аўтара так: “І. Сідарук – празаік-фантасмагорык, драматург-сюррэаліст, выказьнік маргінальнай сьвядомасьці, майстар чорнага бурлеску…”
Гэты “майстар” таксама стваральнік выдання для дзяцей “Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука”, якое сёньня мае пасьпяховы працяг у беластоцкае газэце “Ніва”.
І. Сідарук – сябра й адзін са стваральнікаў літаратурнае суполкі “Таварыства Вольных Літаратараў”.
Творы друкаваліся ў беларускіх часопісах “Крыніца”, “Маладосць” ды іншых, а таксама ў некаторых замежных выданьнях.
Жанаты, мае дзьвюх дзяўчынак: Дар’ю ды Яну
http://litara.net
Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Сан... Więcej »
Ihar Sidaruk, Kwadratowa wrona Tom prozy pisarza z Kobrynia Ihara Sidaruka pt. „Kwadratowa wrona” zawiera utwory napisane w różnych latach. Są w nim różne gatunki narracyjne- nowele i opowiadania przynajmniej częściowo osadzone w świecie realistycznym, jak i opowieści fantasmagoryczne. Czytając kolejne utwory mimowolnie doszukujemy się związków między bohaterami, porównujemy ich losy. Każdy utwór jest samodzielną skończoną historią,... Więcej »»
Самы скандальны паэтычны зборнік беларускай літаратуры першай паловы 90-х. Выйшаў (1994) у легендарнай тэвээлаўскай сэрыі “Паэзія новай генэрацыі”. Вершы аб’яднаны ў два разьдзелы: 1. Танкі бяз хоку 2. Арганаўтыка. У апошні разьдзел акрамя вершаў уключаны чатыры міні-аргазм-паэмы: “Споведзь самагубцы”, “Споведзь зьняверцы”, “Споведзь цнатліўца”, “Споведзь ганарліўца”. Пасьля выхаду “Санаты Арганаты”, пасьля пастаноўскі В. Мазынскім п’ес... Więcej »
Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Сан... Więcej »
Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Сан... Więcej »
Ніл Гілевіч. Споведзь крывічанкі * Ігар Сідарук. Подых звера. Лясовы трыпціх * Віка Трэнас. За крок да раю... Вершы * Святлана Варонік. Святло самоты. Вершы * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман * Аляксандр Лукашук. Cаша what is your name?.. Спроба заўчасных успамінаў * Андрэй Федарэнка. Сечка-13 * Артур Клінаў. Скарб Радзівілаў. Урывак з раману “Шалом” * Карэл Гінэк Маха. Май. Паэма * Трыстан Х'юз. Рыкі. Урывак з рамана “Павярт... Więcej »
* “Адолець звычку жыць” Гутарка Андрэя Масквіна з Уладзімірам Някляевым * “Знайсьці свой шлях” Гутарка пісьменьніка Уладзіміра Сіўчыкава і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыка Літвіна * “Ілюзіі былі даволі моцныя...” Размова Андраніка Антаняна з Лявонам Луцкевічам * Размова пра кнігу Уладзіміра Някляева “Цэнтр Еўропы” * Усё трэба, усё важна?.. Рэцэнзіі Алены Карп і Асі П... Więcej »
* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец Сяргей, Флот каўчэгаў. Аповед пра пакінуты рай * Барадулін Рыгор, На мове камянёў... * Быкаў Васіль, Прыклад далёкага сябра ... Więcej »
* Проза жыцьця. З сучаснай шведскай прозы. Біргіта Тротцыг. Сьціг Класан. Аляксандра Крунквіст * Размова пра новую кнігу Валянціна Акудовіча "Код адсутнасьці" * Фарбы Беларусі зьнітаваныя з небам. Гутарка Анатоля Мяльгуя з Леанідам Шчамялёвым * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, "Песьня пра зубра" як паляўнічы сімулятар * Барадулін Рыгор, Вечаровая малітва * Бортнік Леаніла, "Божа, як жа цяжка было на душы!" Мая проза жыцьця ... Więcej »
* Правінцыйная сталіца * Рэцэнзіі, агляды * Абламейка Сяргей, Канстатацыі * Андрасюк Міхась, Пан Носік * Аркуш Алесь, ... * Аркуш Алесь, Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Югаслаўскі варыянт * Бонды Эган, Дзявочы дзёньнік * Бурса Анджэй, ... * Ваячак Рафал, ... * Глёбус Адам, Далакопнік * Гумянюк Юры, Нататнік экстрэмала * Дабравольская Анжаліна, ... * Дашына Ярына, ... ... Więcej »