|
|
|
Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец. У 1994 г. скончыў з залатым медалём СШ № 25 Віцебска ў мастацка-архітэктурнай клясе, у 2000 годзе – геаграфічны факультэт БДУ, атрымаўшы прафэсію інжынэра-геоляга па спэцыяльнасьці “Разьведка карысных выкапняў".
У 1994-1999 гг. працаваў рэпарцёрам у шэрагу дзяржаўных і камэрцыйных выданьняў. З 1998 г. пачаў друкавацца ў незалежнай прэсе як публіцыст. У кастрычніку 1995 г. уступіў у БНФ "Адраджэньне". У лютым 1997 г. узначаліў Менскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасьні 1997 г. на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём Маладога Фронту.
2 красавіка 1998 г. арыштаваны падчас апазыцыйнае маніфэстацыі ў Менску і за "зрыў канцэрту, прысьвечанага аб'яднаньню Расеі й Беларусі", зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на вул. Валадарскага. Праз 2 месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадзкасьці вызвалены й адпраўлены пад падпіску аб нявыезьдзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 г. без тлумачэньняў і прабачэньняў.
Удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі ў 1997-2004 гг., больш за 40 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ; агулам правёў пад арыштам больш за 7 месяцаў і атрымаў 3,5 тысячы даляраў штрафаў.
Заснавальнік асьветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэньня", ініцыятар стварэньня кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў "Пераменаў!", а таксама міжканфэсійнае супольнасьці "Хрысьціянская ініцыятыва". У 1999-2003 гг. – намесьнік старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – старшыня Маладога Фронту.
Адзін з арганізатараў І Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. - чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі "Беларусь у Эўропу!" (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блёку "Маладая Беларусь" (2004 г.), партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (2005 г.).
У 2005 годзе абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць "трэцяга тэрміну Лукашэнкі", якія адбыліся ў Менску пасьля "рэфэрэндуму-2004" 18 і 19 кастрычніка. Асуджаны да 3-х гадоў абмежаваньня волі (г.зв. "хіміі"), з улікам амністыі тэрмін скарочаны да 2-х гадоў. Адбывае пакараньне на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна на Поўначы Беларусі (Полацкі раён).
Аўтар кнігаў: "Ды-джэй Адраджэньня" (1998 г.), "Пакаленьне Маладога Фронту" (2002 г.), "Нацыянальная ідэя" (2005 г.), "Лісты зь лесу" (2007 г.), "Брату" (2007 г.).
Ляўрэат літаратурнае прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя А. Адамовіча. Xрысьціянін.
Zrabawany narod (Ograbiony naród) to zbiór wywiadów z białoruskimi intelektualistami, którzy spróbowali, odpowiadając na pytania dwojga polskich dziennikarzy- Małgorzaty Nocuń i Andrzeja Brzezieckiego, wyjaśnić i odkryć dla polskiego czytelnika fenomen „Białoruś”. Książka, wydana najpierw w języku polskim, zrobiła pewną furorę: polski czytelnik mógł z odpowiedzi i rozważań przedstawicieli białoruskiej elity stworzyć obraz sąsiedniego kr... Więcej »»
Гэта трэба адчуць. Чым больш я ўслухоўваюся ў тры мэлядычныя склады яе імя, чым глыбей рассмакоўваю гэтыя сем гукаў, спрабуючы напрыканцы ўлавіць няісны, апошні, самы пранізьлівы, а ён усё прападае з празрыстай літарай; чым даўжэй любуюся гэтым хвалюючым, белым-белым з гарачай чырваньню сьцягам — тым больш веру. У мяне пачынае буйней біцца сэрца й кружыцца галава. Хочацца ціха заплюшчыць вочы й малітоўна, урачыста шаптаць пра сябе: Магу... Więcej »
Na książkę składają się artykuły, eseje, opowiadania, programy polityczne, które powstały w latach 1999-2007 i ukazały się w różnych gazetach, czasopismach i na stronach internetowych. Autor- znany na Białorusi polityk, więzień i publicysta. W swoich tekstach Paweł Siewiarynic reaguje na ostre problemy bieżące, jest także autorem antyutopii. Oto streszczenie opowiadania „Opał”(Palennie): do władzy dochodzi ruch narodowy, Rosja wstrzym... Więcej »»
“Пасьля “Зямлі пад белымі крыламі” Ўладзімера Караткевіча я ня ведаю іншай кнігі пра Беларусь, якая была б напісаная з такой любоўю, пранікнёнасьцю і верай, як кніга Паўла Севярынца.” Уладзімер Арлоў, пісьменьнік. “Гэтая арыгінальная аўтарская энцыкляпэдыя глыбока ўразіла мяне тым, як горача любіць яе стваральнік нашу мілую Бацькаўшчыну і як шмат ужо ведае пра яе. І я быў бы шчасьлівы, каб шчырую малітву Паўла Севярынца за Беларусь ... Więcej »
"ПАКАЛЕНЬНЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ" - асэнсаваньне фэномэну моладзі Беларусі, народжанай у 1970-85 гг. Пакаленьне краху камунізму, дэклярацыі незалежнасьці й дыктатуры Лукашэнкі выходзіла на вуліцы ўвесну 1996-га і стварала Малады Фронт, кансьпіравалася ў падпольлі й займалася шоў-бізнэсам, прападала ў субкультурах і гінула ў правале Нямігі, абараняла Курапаты й ішло да Хрыста. Хто яны - пакаленьне Івана Іванкова й Макса Мірнага, Севы Янчэўска... Więcej »
* Малы чырвона–зялёны цытатніk * Наркотыkі: гісторыя, сkлад, дзеяньне * Па старонkах беларусkіх часопісаў * Пераkлады Дзядзьkі Васіля Бэртальт Брэхт. Ёган Вольфганг Гётэ * Saloskin Zmicier, Cuzajedy * Адамовіч Славамір, Чарнавіkі * Адамчык Вячаслаў, Бронікі, альбо Навэля пра каня * Адорна Тэадор, Пра традыцыю * Батай Жорж, Нябожчык * Бога, Бабульkі * Булгакаў Валерка, Блізіня нуля *... Więcej »
* Бабіна Наталка, Баль * Бадрыяр Жан, Пра спакусу * Бжэзінскі Збігнеў, Бязладдзе. Геапалітычная пустка * Булгакаў Валерка, Геній Лукашэнкі * Бэн’ямін Вальтэр, Дзяржаўная манаполія на парнаграфію * Вежнавец Ева, Мы два хохлікі * Гамбровіч Вітальд, Парнаграфія * Глёбус Адам, Новы дамавікамэрон * Забужко Аксана, Комплекс Ітакі * Калакоўскі Лешак, Наша вечная справа з Ісусам * Караткевіч Вол... Więcej »
Беларусь – краіна падзелаў. На беларускай тэрыторыі адбываецца водападзел. У Беларусі здарыўся падзел шырокай плыні хрысьціянства на дзьве канфэсіі. Новая і найноўшая гісторыі прынесьлі беларускаму (...) Więcej »