Сіўко Франц

Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст.

Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў.

У 1999 - 2009 гг. -- старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ.

 

Сіўко Франц :: Publikacje

Сіўко Франц, Выспы

Выспы

Сіўко Франц

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправі... Więcej »


Сіўко Франц, Дзень бубна

Дзень бубна

првыпавесьці

Сіўко Франц

Франц Сіўко нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Празаік, публіцыст. Літаратурную працу сумяшчае з выкладчыцкай. З'яўляецца ўласным карэспандэнтам каталіцкага часопіса "Ave Maria" па Віцебскай вобласці. Аўтар сямі кніг прозы. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча. Сталы аўтар тыднёвікаў "Наша Ніва", "Новы час", часопіса "Дзеяслоў", іншых незалежных беларускіх выданняў. У 1999 - 2009 гг. -- стар... Więcej »


Сіўко Франц, Асіметрыя

Асіметрыя

Сіўко Франц

Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы – ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца. – Стой, ці не пасы* зноў… Гэтым разам, аднак, едуць не конна: да цокату капытоў прымешваецца тарахценне рэдаляў, дробнае, дрыготкае, ... Więcej »


Сіўко Франц, Бялячык

Бялячык

Казкi i апавяданнi

Сіўко Франц

У адным горадзе жылi блiзняты, брат i сястра. Дзяўчынку звалi Валяй, хлопчыка — Колем. Абое хадзiлi ў другi клас, сядзелi побач за партаю, разам рабiлi ўрокi. Неяк задала настаўнiца дзецям хатняе заданне: вывучыць алфавiт. Więcej »


Сіўко Франц, Ягня ахвярнае

Ягня ахвярнае

Прыпавесці, аповесць

Сіўко Франц

Апрычнікі наляцелі ўначы. Агаласілі пустыя вулкі страхавітымі воклічамі і гіканнем, паўрываліся ў хаты, павыцягвалі сонных местачкоўцаў на пляц перад управаю. Там, акружыўшы з усіх бакоў і весела пазвэнькваючы шаблямі ў чаканні хуткай забавы, пратрымалі на марозе да раніцы. А як толькі небасхіл заірдзеўся і заіскрыўся пад промнямі сонца снег на вежах касцёла і царквы, пачалася калатнеча.(Угліс - фрагмент) Więcej »


Сіўко Франц, Удог

Удог

Аповесці і апавяданні

Сіўко Франц

I тут, у гэтым пляскатым, падобным на блiн стозе, на якi ўзбiлiся выпадкова надвячоркам, не было спакою. Сякач доўга не мог заснуць, усё тоўк Юрку нагамi ў спiну, то мармытаў нешта няскладнае, то падхоплiваўся як апараны з месца, сцiснуўшы ў руцэ тронак страпарэза, тупа азiраўся наўкола. Ад аднаго ягонага цяжкога, звераватага позiрку ў Юркi мiжволi замiрала сэрца. Лежачы на спiне, ён рабiў выгляд, што спiць, а сам тым часам пiльна сачыў... Więcej »


Сіўко Франц, Апошняе падарожжа ў краіну ліваў

Апошняе падарожжа ў краіну ліваў

Аповесці

Сіўко Франц

Гэта ўжо другая кніжка маладога празаіка. Пісьменкіку не ўскружыла галаву першая ўдача, ён напружана працаваў, адточваў пяро i зараз у сваіх дэтэктыўных аповесцях выяўляе сябе як добры майстра сюжэтнай інтрыгі, удумлівы аналітык чалавечых узаемаадносін. Więcej »


Дзеяслоў, 41

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

41

* Братэрства на розны лад. Гутарка журналісткі Алены Шуваевай-Петрасян з пісьменьнікам Васілём Якавенкам. * Размова пра кнігу Дзьмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў”. * Творы і пераклады пераможцаў літаратурнага конкурсу, прысьвечанага памяці Карласа Шэрмана. * Я ў доме гэтым сам ня свой... Гутарка Андрэя Масквіна з Анатолем Вярцінскім. * Арлоў Уладзімер, Пазнаю сябе ў сыне. * Джонсан-Тэкэянўакей Паўлін, Легенды Ван... Więcej »


Дзеяслоў, 31

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

31

* «Янкі, альбо астатні наезд на Літве» Размова пра кнігу Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Вытокі прыгажосьці. Нататкі пра чытаньне кніг * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед * Вішнёў Зміцер, Караваны слоў * Гібок-Гібкоўскі Алесь, Раман з рэвалюцыяй. Спроба кароткага экскурсу ў нядаўнюю гісторыю * Гізун Алесь, У чаканьні Калядаў * ЖУКОВІЧ... Więcej »


Дзеяслоў, 26

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

26

* "Ніякай літасьці Валянціне Г." Размова пра кнігу Альгерда Бахарэвіча * Роберт Бёрнс, Поль Верлен, Вінцэсь Каратынскі, Іван Франко, Федэрыка Гарсія Лорка ў перакладах Галіны Дубянецкай * Усе ўчынкі нашыя ад страху. З сучаснай амерыканскай прозы: Сэм Топераф. Тарантул. Аповед / Уільям Трэвар. Пакойчык. Аповед / Трумэн Капотэ. Назаўжды * Аксак Валянціна, Даты стратаў * Акулін Эдуард, Маўчаньне Госпада * АЛЯШКЕВІЧ... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia