Слінка Віктар

Віктар Слінка нарадзіўся 4 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Козікі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вершы піша з пятнаццаці гадоў. Аўтар шматлікіх публікацый у беларускіх газетах і часопісах. Выдаў тры кнігі паэзіі: “Апошні снег” (1995), “Штольні вясны” (2001) і “Арахна” (2011). Лаўрэат літаратурнай прэміі Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” за кнігу “Штольні вясны”, прэміі часопіса “Дзеяслоў” і “Залаты апостраф” за лепшую паэтычную публікацыю 2005 года.

 

Слінка Віктар :: Publikacje

Слінка Віктар, Штольні вясны

Штольні вясны

Вершы і паэмы

Слінка Віктар

Віктар Слінко — аўтар паэтычнага зборніка «Апошні снег» (1995). «Штольны вясны» — другая кніга паэта. У яе ўвайшлі лірыка-драматычныя вершы i паэмы, напісаныя ў апошнія гады. Więcej »


Слінка Віктар, Апошні снег

Апошні снег

Вершы, Паэма

Слінка Віктар

Першыя свае вершы Віктар Слінко напісаў у родных Івацэвічах. I з самага пачатку ён заявіў пра сябе як пра паэта, здольнага на эмацыянальны палёт i рэфлексійны пошук. У гэтым зборніку пераважае стылістыка нестандартнага верша. В. Слінко імкнецца стварыць версэты i верлібры. Інтанацыя юнацкай чысціні, шчыры юнацкі смутак дамінуюць у паэзіі маладога аўтара. Więcej »