|
|
|

Віктар Шалкевіч (нарадзіўся 9 лютага 1959 году ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці) — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.
Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску (у 1980 годзе). Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры (1980—1987), выкладчыкам у Гарадзенскай культасьветвучэльні (1987—1990). З 1990 году працуе ў тэатры лялек у Горадні.
Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песьні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучасьнікамі як прыклад клясычнага гумару. Шалкевіч зьяўляецца ляўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93» (Польшча). Лічыцца бацькам «бруднага беларускага блюзу»[Крыніца?]. З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы.
Крыніца: be.wikipedia.org
"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мелёдыяў, словаў і вобразаў. Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Ляўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93». З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве,... Więcej »
* Правінцыйная сталіца * Рэцэнзіі, агляды * Абламейка Сяргей, Канстатацыі * Андрасюк Міхась, Пан Носік * Аркуш Алесь, ... * Аркуш Алесь, Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Югаслаўскі варыянт * Бонды Эган, Дзявочы дзёньнік * Бурса Анджэй, ... * Ваячак Рафал, ... * Глёбус Адам, Далакопнік * Гумянюк Юры, Нататнік экстрэмала * Дабравольская Анжаліна, ... * Дашына Ярына, ... ... Więcej »