|
|
|

Іван Шамякін нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.
Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940 г.). У 1940-1945 гг. у Савецкай Арміі – камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У час Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі і вершамі.
У 1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950 г.). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - намеснік старшыні, з 1966 г. - сакратар, з 1968 г. - другі сакратар, з 1971 г. - першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гг. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1980 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1963 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985 гг.) і СССР (1980-1989 гг.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985 гг.). Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1947 г.
Герой Сацыялістычнай Працы (1981 г.). Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
Народны пісьменнік БССР (1972 г.). Аўтар шматлікіх раманаў, апавяданняў, аповесцяў і твораў. Аўтар сцэнарыяў тэлеспектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968 г.), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982 г.).
Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Мінску. У гонар пісьменьніка названая адна з вуліц Мінска.
У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край. Więcej »
"Мяркуючы па ўспамінах маці, мне ішоў чацвёрты год. Я цяжка перахварэў на адзёр. Калі ачуняў, мяне выпусцілі з хаты ў двор. Стаяла снежная зіма, здаецца, што ў маленстве ўсе зімы былі снежныя. Дзень быў сонечны. Снег іскрыўся, сляпіў вочы. I ўвесь свет пасля хваробы ўяўляўся абноўленым, прыгажэйшым. Біліся вераб'і за крошкі хлеба на сметніку. На галінах вішні ў гародзе весела цівількалі сініцы. Усё цікава. Але чым заняцца малому?" Więcej »
У кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» і інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. Więcej »
«Роздум на апошнім перагоне» — так наэваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цзнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дэённікі. Але гэта не толькі залісы падзей бягучага дня. Расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў. Расказ пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ... Więcej »
Напісаны ў 1953-1956 гг. раман народнага пісьменніка Івана Шамякіна "Крыніцы" расказвае пра вялікія зрухі, якія адбыліся ў вёсцы. У цэнтры рамана - калгаснікі, вясковая інтэлітенцыя. Więcej »
У новую кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўключана пяць аповесцей. Напісаны яны ў апошнія два гады — у наш складаны i супярэчлівы час нацыянальнага адраджэння i эканамічнага развалу. Сюжэтныя калізіі i вобразы людзей разгледжаны аўтарам у сучасным жыцці. Усе аповесці вострасюжэтныя, падзеі ў ix разгортваюцца дынамічна. Więcej »
Хірург Антон Яраш, журналіст і пісьменнік Кірыла Шыковіч, старшыня выканкома гарсавета Сямён Гукан — героі новага рамана Івана Шамякіна. У кожнага з іх свая біяграфія. I гэтыя біяграфіі нейкім чынам пераплятаюцца. Яраш — у мінулым надпольшчык, выконваў асобыя заданні. Гукан — адзін з кіраўнікоў партызанскай брыгады. ПІыковіч — былы франтавік. Гадоў дзесяць пазад ён дапамог Гукану напісаць кнігу з успамінаў. Яраш не згодзен з ацэнкай раб... Więcej »
Гомельскі СШЫТАК. Ніна Шклярава. Генадзь Говар. Алесь Дуброўскі. Міхась Болсун. Святаслаў Крупенька. Алена Мацвіенка. Мікола Старчанка. Мікола Ждановіч. Уладзімір Шпадарук. Алесь Бараноўскі. Уладзімір Чараухін. Вершы ЖНІВЕНЬ. Каляндар памятных дат Музеі Гомельшчыны АНДРАЮК Серафім, Зямля Івана Мележа Башлакоў Міхась, ***Блукаю па родных мясцінах… Пацеркі для маці. ***Каго аклікнуў, ясны сокал… ***Гэты пагост пад высо... Więcej »
Анатолька! Твайму стрыечнаму брату Антону — семнаццаць. Здаецца толькі ўчора ён быў такім, як ты цяпер. Нарадзіўся ў пятніцу. І сёння пятніца. Ён першы, хто зрабіў мяне дзедам. А было мне тады ўсяго 49 гадоў. І я ўпершыню задумаўся, што я сталы чалавек, а можа, нават і стары. Цяпер жа, калі ў нас ужо тры ўнукі, адчуваю сябе маладым. Вы, мае малыя спадчыннікі, вярнулі мяне ў дзяцінства, у свет цацак, у дзівоснае царства адкрыццяў і наіўн... Więcej »
* Легенды XX стагоддзя. Заір Ісакавіч АЗГУР * Метрыка літаратурная. * Алейнік Лада, «Пакуль сонца не згасне, пакуль свецяцца зоры...» * Бугаёў Дзмітрый, Мастак, адкрыты свету * ГУСАКОЎ Уладзімір, Беларускае Палессе: ацэнка стану і перспектывы развіцця прыродных комплексаў * КАРЛЮКЕВІЧ Алесь, Інстытут Мальдзіса * Курбека Іван, Сцяжынамі Смольні * Лукша Валянцін, Фрэска старажытнага Полацка ў Віленскім х... Więcej »