|
|
|

Шамякіна Таццяна нарадзілася 08.10.1948 г. у горадзе Менску ў сям'і пісьменніка. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 г. - выкладчык, з 1982 г. - дацэнт , а з 2004 г. - загадчыца кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1983 г. З рэцэнзіямі і артыкуламі выступіла ў рэспубліканскім друку ў 1972 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981). Пераклала на расейскую мову аповесці І.Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Неман», 1989), п'есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград - Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988). Аўтарка больш чым 360 навуковых публікацый.
У зборніку змешчаны матэрыялы ІІ Міжнародных чытанняў, прысвечаных памяці першага консула Расіі ў Японіі ўраджэнца Беларусі Іосіфа Гашкевіча. У іх гаворыцца пры жыццёвы шлях і спадчыну гэтага вучонага, беларуска-руска-японскае грамадска-культурнае ўзаемадзеянне, мінулае і сучаснасць Астравецкай зямлі, на якой жыў і памёр дыпламат. Дадаткова ў зборнік уключаны лепшыя публікацыі беларускага друку апошніх гадоў, прысвеячаныя Японіі. Прызна... Więcej »
У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Więcej »
Книга оригинальная и по содержанию, и по форме. Она состоит из 12 очерков, объединенных темой восточного народного календаря. Но более всего автора интересует связь культур, отношение славян к соответствующим животным-символам, которые и определяют специфику китайского календаря. Через оценку этих символов лучше познаются европейские этносы. Каждая статья книги представляет собой культурологическое эссе, насыщенное исключительно богатой... Więcej »
Кніга створана на аснове факультатыўнага школьнага курса “Міфалогія і літаратура”, але з разлікам не толькі на школьнікаў, а і на больш шырокае кола чытачоў – студэнтаў, настаўнікаў, усіх, хто цікавіцца станаўленнем беларускай літаратурнай традыцыі ў яе анталагічна-міфалагічных вытоках. Упершыню канцэптуальна і шматпланава даследуецца праяўленне ў беларускай класічнай літаратуры міфапаэтычнага мыслення як структураўтваральнай і тропаўтв... Więcej »
Кніга арыгінальная і па змесце, і па форме. Яна складаецца з 12 нарысаў, аб’яднаных тэмай усходняга, так званага “жывёльнага”, календара. Але цікавіць аўтара не столькі кітайскі менталітэт, колькі сувязь культур, стаўленне славян да адпаведных жывёл-сімвалаў, праз ацэнку якіх лепш пазнаюцца еўрапейскія этнасы. Кожны артыкул кнігі ўяўляе сабою культуралагічнае эсэ, насычанае выключна багатай і малавядомай шырокай публіцы інфармацыяй. Пры... Więcej »
“Славянская міфалогія” – аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны згодна праграмы “Славянская міфалогія” (Мінск: РІВШ, 2005 – 37 с.). Курс арыентаваны на вучэбны дапаможнік (пад грыфам) Т.І.Шамякінай “Міфалогія Беларусі. Нарысы” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2000 – 400 с.), аднак у параўнанні з дапаможнікам значна мадэрнізаваны з улікам навейшых дасягненняў у філалогіі. Мэта курса лекцый – пазнаёміць студэнтаў... Więcej »
У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года. Więcej »
Першая Беларуская АЭС. Школьныя далягляды. Пераклад з рускай Ірыны Качатковай ВАСІЛЕЎСКАЯ Галіна, Па сваіх законах. Быль ЗАРЭЦКАЯ Юлія, А грэх жыве… Апавяданне ІКОННІКАВА Людміла, Хрысціянскія матывы ў творчасці Георгія Марчука КЕНЬКА Міхась, Пра Семяжона-перакладчыка ЛАЗОЎСКІ Сяргей, Айчыну сілкуюць асобы ЛІПСКІ Уладзімір, Адкрый сябе. Лісты да ўнука МАРЦІНОВІЧ Алесь, Дзень добры, жыццё! МІЦКЕВІЧ... Więcej »
Гомельскі СШЫТАК. Ніна Шклярава. Генадзь Говар. Алесь Дуброўскі. Міхась Болсун. Святаслаў Крупенька. Алена Мацвіенка. Мікола Старчанка. Мікола Ждановіч. Уладзімір Шпадарук. Алесь Бараноўскі. Уладзімір Чараухін. Вершы ЖНІВЕНЬ. Каляндар памятных дат Музеі Гомельшчыны АНДРАЮК Серафім, Зямля Івана Мележа Башлакоў Міхась, ***Блукаю па родных мясцінах… Пацеркі для маці. ***Каго аклікнуў, ясны сокал… ***Гэты пагост пад высо... Więcej »
Ура! Паўгода вучобы ў сяржанцкай школе засталося ў мінулым. Я бязмежна рады гэтаму факту, а таксама ўсцешаны тым, што накіраваны ў праслаўлены гвардзейскі полк, раскватараваны ў старажытным Полацку. Да гэтых радасцей дадаецца і яшчэ адна — туды ж накіраваны і мой сябра Валянцін, зямляк. Не з маіх Лучыцаў, а з Рэчыцы. Нехта, не памятаю, прапеўку склаў, даведаўшыся, што ён з горада над Дняпром: «Рэчыца-Рэчыца, у мяне муж алкаголік, ды не ... Więcej »