Шатыловіч Дзмітры

Паэт. Нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромха ў Беластоцкім Ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску Падляшскім ў сярэняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Ўходнюю Прусію пад горад Хайльсберг. Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 г. быў уключаны ў яе рады і накіраваны на фронт. Пад канец лютага быў цяжка паранены ў левы бок і асколкам у брыво левага вока і перавезены ў вайсковы шпіталь ў Зээбургу. Па дэмабілізацыі ў студзені 1946 г. вярнуўся з Бабруйска дамоў і паступіў у 4-ты клас Беларускай Гімназіі ў Бельску Падляшскім, які закоччыў у чэрвені 1946 г. У сувязі з тым што польскія ўлады ў жнівені 1946 г. ліквідавалі Беларускі Ліцэй у Бельску Падляшскім, здаў іспыты ў польскі ліцэй ім. Тадэвуша Касцюшкі ў Бельску Падляшскім, які скончыў у чэрвені 1948 г. і быў накірованы Міністэрствам Асветы ў Варшаве ў Ленінградскі Электратэхнічны Інстытут, які закончыў ў снежні 1953 г., атрымаўшы ў Польшчы дыплом магістра інжынера электрыка аўтаматыка. Ад сакавіка 1954 г. пачаў працаваць у праектным бюро ў Варшаве, дзе праектаваў многія цеплавыя электрастанцыі і ў Польшчы і за мяжою. Быў паўгода на аўтарскім наглядзе ў Тузлі ў Югаславіі і амаль тры гады ў Індыі ў Бакара. У вольны час ад працы ў бюро працаваў ад 1975 г, гідам замежных польскіх экскурсій у польскім турыстычным бюро «Орбіс» і іншых.

Беларускія, польскія і рускія вершы Дзмітры Шатыловіч пачаў пісаць у 1940 г., а друкавацца пад канец 1957 г. на старонках штотыднёвіка «Ніва», затым у літаратурных альманахах, «Беларускіх каляндарах». Аўтар з’яўляецца сябрам Саюза польскіх літаратараў і ганаровым – Саюза беларускіх пісьменнікаў. Узнагароджаны Крыжам Кавалерскім Ордэна Адраджэня Польшчы, Сярэбраным Крыжам Заслугі і іншымі медалямі.

Дзмітры Шатыловіч з’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў: Эцюды падарожжа, Маё Падляшша, Хвалі часу, Вясёлка над імглою, Струмені лёсу, Асеннія промні, Гронкі надзеі, Ліхтар уражанняў і ў перакладзе на польскую мову Rezonanse pamięci.

 

Шатыловіч Дзмітры :: Publikacje

Пакаленне вайны

Пакаленне вайны

Штодзённае жыццё беларусаў Беласточчыны ў перыяд вайны і акупацыі (1939-1944)

Pokolenie wojny „Pokolenie wojenne” jest trzecią publikacją wydawanej z inicjatywy Rady Programowej tygodnika „ Niwa” serii „Życie codzienne Białorusinów Białostocczyzny”. Książka ta obejmuje okres wojny i okupacji, lata 1939 – 1944. Tak jak poprzednie części tetralogii opiera się na wspomnieniach świadków przeszłości i minionych wydarzeń. Ludzie, których wspomnienia znalazły się w książce, w czasie wojny mieli po kilkanaście, czy po... Więcej »»


Szatyłowicz Dymitr, Echa wrażeń

Echa wrażeń

Szatyłowicz Dymitr

,,Echa Wrażeń”– Trzeci zbiorek wierszy autora przetłumaczonych przez samego autora z języka białoruskiego na język polski z jego zbiorków wydanych w latach 2006-2010. Są tam jego wspomnienia z Czeremchy, opisy przyrody oraz wiersze historyczne o księżniczce połockiej Rahnedzie i o jej wnuczkach, córkach wielkiego księcia kijowskiego Jarosława Mądrego, królowych Francji, Węgier i Norwegii. Więcej »


Szatyłowicz Dymitr, Patos jesienny

Patos jesienny

z białoruskiego przełożył autor

Szatyłowicz Dymitr

У зборніку "Patos jesienny" знаходзяцца выбраныя і перакладзеныя аўтарам на польскую мову яго беларускія вершы з яго беларускіх зборнікаў "Струмені лёсу" і "Асеннія промні". Гэта другі яго зборнік з яго вершамі перакладзенымі ім на полскую мову. У зборніку знаходзіцца яго верш перакладзены на польскую мову "Рагнеда ў Ноўгарадзе", аб першай Полацкай княгіні Рагнедзе, дачцы князя Рагвалода, якая папала ў Полацку ў палон ноўгародзкаму кня... Więcej »


Szatyłowicz Dymitr, Rezonanse pamięci

Rezonanse pamięci

Szatyłowicz Dymitr

Zbiorek wierszy Dymitra Szatyłowicza „Rezonanse pamięci” wyszedł w 2006 roku i zawiera autorskie przekłady z języka białoruskiego na polski wierszy z wcześniejszych wydań: „Eciudy padarożża”, „Majo Padlaszsza”, a także niektórych wierszy z późniejszych tomików. Prezentowane wiersze związane są z podróżami autora do Francji, Turcji, Grecji, Indii i podróży po kraju. Dzięki poezji poznajemy życie poety, jego działalność, a także wielką mi... Więcej »»


Шатыловіч Дзмітры, Забытая паляна

Забытая паляна

Шатыловіч Дзмітры

„Забытая паляна” з’яўляецца пятнаццатым (дванаццатым – на беларускай мове) зборнікам вершаў аўтара Дзмітрыя Шатыловіча. Зборнік быў надрукаваны у снежні 2011 года. Вершы ў зборніку напісаны на тэмы пражытыя аўтарам у мінулым. Аўтар піша таксама аб прыродзе. У некаторых вершах знойдзем яго разважанні на сучасныя тэмы і яго ўспаміны з падарожжа ў іншыя краіны. Więcej »


Шатыловіч Дзмітры, У ціхай Лагуне

У ціхай Лагуне

Шатыловіч Дзмітры

Дзмітры Шатыловіч нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромха ў Беластоцкім Ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску Падляшскім ў сярэняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Ўходнюю Прусію пад горад Хайльсберг. Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 г. быў... Więcej »


Шатыловіч Дзмітры, Подых хвілін

Подых хвілін

Шатыловіч Дзмітры

Подыхі хвілін – адзінаццаты (дзесяты на беларускай мове) паэтычны зборнік вершаў аўтара, які выйшаў з друку ў кастрычніку 2009 г. Вершы напісаныя на тэмы перажытых падзей аўтара перад другой сусветнай вайноў на Падляшшы, у час вайны і пасля яе. Піша многа на тэмы прыроды, свае рэфлексіі на тэмы зла і на гістарычныя тэмы. Зборнік змяшчае 90 новых вершаў аўтара. Więcej »


Шатыловіч Дзмітры, Гронкі надзеі

Гронкі надзеі

Шатыловіч Дзмітры

„Гронкі надзеі” з’яўляецца дзевятым зборнікам вершаў Дзмітрыя Шатыловіча (8 на беларускай і 1 на польскай мове), які выйшаў у 2008 г. У сборніку знаходзяцца вершы на розныя тэмы. У тым ліку некалькі на гістарычныя - аб апошніх гадах жыцця полацкай княгіні Рагнеды, дачкі князя Рагвалода, аб полацкім князю Брачыславе, унуку княгіні Рагнеды і аб будове сабора Сафіі Полацкай князем Усяславам. Więcej »


Шатыловіч Дзмітры, Ліхтар уражанняў

Ліхтар уражанняў

Шатыловіч Дзмітры

Новы дзесяты паэтычны зборнік вершаў Дзмітры Шатыловіча напісаных у 2008 годзе, які выйшаў пад канец года. У вершах бачым водгукі мінулага перажытага аўтарам, роздумы на злобадзённыя тэмы жыцця, а таксама аўтар закранае гістарычныя тэмы. Więcej »


Шатыловіч Дзмітры, Янтарныя віры

Янтарныя віры

Шатыловіч Дзмітры

Зборнік быў надрукаваны ў 2007 годзе, аднак 8 вершаў у раздзеле „Вершы ў альбомы”, так як у зборніку „Асеннія промні”, былі напісаныя ў 1948-50 гады ў альбомы знаёмых дзяўчын аўтара. Іншыя вершы – гэта ўспаміны з Бельска Падляшскага і з роднай вёскі Чаромхі, на злобадзённыя тэмы сённяшняга жыцця, аб прыгожых з’явах прыроды. Многа ў зборніку ёсць гістарычных вершаў, аб Беларусі, аб двадцатым веку на нашай планеце і аб жыцці княгіні Рагне... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia