Школьная бібліятэка

Школьная бібліятэка


Выпуск кніг серыі Школьная бібліятэка адноўлены ў Беларусі ў 2009 годзе.

Серыя "Школьная бібліятэка", у якой выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў, чые творы вывучаюцца ў школьнай праграме, існавала да 2003 года і фінансавалася са сродкаў Міністэрства інфармацыі. Кнігі на бязвыплатнай аснове пастаўляліся ў школьныя бібліятэкі.

Затым фінансаванне зменшылася, серыя не стала выходзіць. У 2005 годзе ў выдавецтве была створана новая серыя "Бібліятэка школьніка", у якой тады выйшаў адзін зборнік беларускіх пісьменнікаў, у 2007 годзе –– ужо 24 кнігі. У 2008 годзе - 19. Выданне серыі не датуецца дзяржавай.

З адраджэннем серыі "Школьная бібліятэка" фонды школьных бібліятэк папоўняцца, і дзеці атрымаюць большы доступ да беларускай літаратуры.

Школьная бібліятэка :: Publikacje

Лойка Алег, Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае

Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае

Раман-эсэ

Лойка Алег

Алег Лойка — вядомы паэт, крытык, празаік, аўтар рамана пра Янку Купалу «Як агонь, як вада...». Герой яго кнігі «Фран-цыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» — славуты перша-друкар Ф. Скарына. Аўтар апавядае пра жыццё і дзейнасць Скарыны ў Празе, Вільні, Полацку, Кракаве, пра яго любоў да свайго народа, да роднага краю. Więcej »


Быкаў Васіль, Выбранае

Выбранае

Для старэйшага школьнага ўзросту

Быкаў Васіль

У кнігу ўвайшлі аповесці «Абеліск», «Жураўліны крык». «Аблава», «Сотнікаў», а таксама апавяданні «Ружовы туман» і «Сцяна». Большасць твораў прысвечана паказу гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. У апавяданнях аўтар звяртаецца і да маральных праблем мірнага часу. Więcej »


Лойка Алег, Як агонь, як вада...

Як агонь, як вада...

Раман-эсэ пра Янку Купалу

Лойка Алег

«Як агонь, як вада...» — мастацкая біяграфія народнага паэта Веларусі Янкі Купалы. У кожнага народа ёсць паэты, веліч і значэнне якіх узрастае ад пакалення да пакалення. Творчасць Янкі Купалы даўно ўжо прызнана ў свеце. Але і само жыццё чалавека такога маштабу і такога лёсу, як Яяка Купала, — гэта адна з найцікавейшых старонак з жыцця ўсяго народа. Więcej »


Сцяжынка

Сцяжынка

Вершы, казкі, загадкі, аповесці і апавяданні

У хрэстаматыю для пазакласнага чытання ўвайшлі народныя творы — загадкі, казкі, смяшынкі, творы беларускіх пісьменнікаў: Я. Маўра, Я. Брыля, В. Віткі, I. Навуменкі, П. Місько, А. Дударава, Г. Васілеўскай, а таксама «грозны абвінаваўчы акт» супраць фашызму — кніга «Ніколі не забудзем», як назваў яе аўтар прадмовы да першага выдання — народны пісьменнік Якуб Колас. Więcej »


Някляеў Уладзімір, Выбранае

Выбранае

Някляеў Уладзімір

„Adkryćcio”, „Wynachodcy wietrau”, „Znak achowy”, „Naskroź”, „Hałubinaja poszta”, „Wieża”, „Proszcza”- Wiersze z tych zbiorków trafiły do okładek książki „Wybranaje” Uładzimira Niaklajewa, którego twórczość jest jedną z najciekawszych stronic współczesnej poezji białoruskiej. Poemat jest swoistym dla Niaklajewa gatunkiem, najbardziej naturalnym dla jego talentu. To dystans, na którym poeta najgłębiej oddycha, najlepiej się czuje i jego ... Więcej »»


Далідовіч Генрых, Заходнікі

Заходнікі

Раман, аповесць, апавяданні

Далідовіч Генрых

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець. За раман «Зах... Więcej »


Барадулін Рыгор, Ішоў коця па канапе

Ішоў коця па канапе

вершы, загадкі і адгадкі, казкі-пераказкі

Барадулін Рыгор

Гэтая кніжка населена вясёлымі і дасціпнымі істотамі, якія пяюць і скачуць, захапляюць, зачароўваюць — гэтак ім вясёла, добра і шчасліва пад ласкавым сонцам на роднай зямлі. Кожны, хто прачытае яе, нашмат падабрэе і паразумнее, а калі прачытае ўслых для іншых, паразумнее ўсёй грамадой. I ўсім будзе добра і шчасліва — кніжным насельнікам ды іхнім чытачам, а разам і аўтару — Рыгору Барадуліну. У тым перакананы даўні чытач дзіцячых кніжак.... Więcej »


Быкаў Васіль, Выбраныя творы ў двух тамах, Том 1

Выбраныя творы ў двух тамах

Быкаў Васіль

У першы том увайшлі аповесці "Пастка", "Круглянскі мост", "Знак бяды" i апавяданне "На Чорных лядах". У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Więcej »


Быкаў Васіль, Выбраныя творы ў двух тамах, Том 2

Выбраныя творы ў двух тамах

Быкаў Васіль

У другі том увайшлі аповесці "Альпійская балада”, "Абеліск", "Сцюжа", "Аблава". У аснову твораў пакладзены суровый падзеі перадваеннага часу, Вялікай Айчыннай вайны i гадоў сталінскіх рэпрэсій Więcej »


Іпатава Вольга, За морам Хвалынскім

За морам Хвалынскім

Аповесці i апавяданні

Іпатава Вольга

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i ін... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia