|
|
|

Аляксандр Леанідавіч Тамковіч - нарадзіўся 9 лістапада 1963 года ў горадзе Ашмяны Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
У 1987 годзе скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча.
Працаваў карэспандэнтам газеты “Во славу Родины”, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Свободные новости”. У 2001-м стварыў і ўзначаліў газету “День”.
У 2006 годзе выдаў кнігу «Судьбы».
У 2007 годзе -- кнігу «Женщины».
У 2008 годзе -- кнігу «Асобы».
У 2009 годзе –- кнігу «Будзіцелі».
У 2009 разам з С.Калінкінай і А. Коктышам –- кнігу «ГЕННАДИЙ КАРПЕНКО: Хроника разбившихся надежд»
У 2009 годзе –- кнігу «Інтэрв'ю, якіх не было».
У 2010 годзе -- кнігу «Лёсы».
У 2011 годзе -- «Без палітыкі».
У 2011 годзе -- «Супраць плыні».
У 2012 годе -- кнігу "Пераадольванне".
З 2000 года сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў.
З 2009 года сябра беларускага ПЭН-ЦЭНТРА.
З 2012 года -- сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Узнагароджаны рознымі прэміямі. У тым ліку дыпломам імя Ю. Захаренкі «З паднятым забралам» і прэміяй ПЭН-ЦЭНТРА імя Алеся Адамовіча.
В книге представлены рассказы о жизни людей, которые не только преодолели трагические повороты судьбы, но и нашли свое новое место в жизни. Их пример доказывает, насколько велика сила человеческого духа, стремление превозмочь самого себя. Więcej »
Мы прывыклі бачыць гэтых людзей на барыкадах. Між тым яны жывуць не толькі адной палітыкай. Прапаную паглядзець на іх праз прызму новага ракурсу, які складаецца з амаль невядомых грамадству хобі і захапленняў, а таксама некаторых эпізодаў асабістага жыцця. Для шырокага кола чытачоў. Więcej »
Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што адгэтуль усе міфы пра так званую «беларускую памяркоўнасць» і «стабільнасць», якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні. У некаторым сэнсе перад вамі працяг тэмы «Будзіцеляў». Więcej »
Розныя людзі. Розныя лёсы. Розныя думкі. Аднак ёсць два моманты, якія іх яднаюць. Першы — прыналежнасць да Руху «За свабоду». Другі — разуменне таго, што «вялікая» палітыка пачынаецца з «малой». Як і дрэва свабода паўстае з маленькага зярняткі. Неабходна таксама звярнуць увагу і на такі момант. Усе артыкулы рабіліся тады, калі пра пэўныя навіны было яшчэ невядома, таму іх нельга ўспрымаць, як нейкую канчатковую хроніку падзей. Хутчэй гэ... Więcej »
У кнізе сабрана 50 інтэрв'ю-маналогаў розных па грамадскім і палітычным статусе людзей. Сярод іх прозвішчаў ёсць шырока вядомыя, а ёсць і тыя, каго ведаюць толькі спецыялісты. Агульнае для ўсіх — складаны жыццёвы лёс і ўспаміны, якія мы не пачуем на мітынгах і не прачытаем у газетных артыкулах. Для шырокага кола чытачоў. Więcej »
Пачаў рабіць гэтую кнігу 1 жніўня 2008 года, а скончыў 21 красавіка 2009-га. Менавіта “рабіць”, бо пісаў (журналісты ўсё ж такі) кожны самастойна. Я толькі даслаў па электроннай пошце аднолькавыя для ўсіх пытанні і потым размясціў адказы згодна з беларускім алфавітам. А яшчэ да кожнага артыкула прыстасаваў традыцыйную “ўрэзку”, якую таксама пісалі менавіта яны. Вось і ўсё дачыненне аўтара да праекта. У кнізе няма аднолькавага для ўсіх ... Więcej »
У кнізе сабраны палітычныя нарысы пра вядомых у краіне і за яе межамі людзей, якія на працягу апошніх 15—20 гадоў, мелі самае непасрэднае дачыненне да навейшай беларускай гісторыі. Аўтар не толькі нагадвае некаторыя біяграфічныя звесткі, але і аналізуе ролю кожнага з іх у развіцці Беларусі. Для шырокага кола чытачоў. Więcej »
Так на пачатку мінулага стагоддзя ў Чэхіі і Славакіі называлі тых, хто будзіў людзей на супраціў Аўстра-Венгрыі. Былі і іншыя варыянты назвы, але спыніцца аўтар вырашыў на тым, што падказала Галіна Васільеўна Сіўчык. Сапраўды, гэтыя людзі будзяць тых, хто побач. У некаторым сэнсе перад вамі працяг тэмы кнігі "Асобы". Для шырокага кола чытачоў. Więcej »
Когда я только приступал к работе над этим проектом, журналист Саша Федута посоветовал начать его очерком о моей маме, которой, к сожалению, уже нет. Мысль хорошая. Поначалу так и собирался сделать, но потом понял, что в этом нет смысла. В данных интервью есть именно то, о чем хотелось сказать. И еще. Пользуясь случаем, хочу выразить признательность Ирине Соколовой, которая посодействовала интервью, которое и открывает эту книгу. Więcej »