|
|
|

Кастусь Травень (Кудраўцаў Яўген Аляксандравіч ) Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2007 . Нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў МПІ ім. М. Горкага ў 1970 годзе, факультэт геаграфіі і біялогіі. Друкаваўся ў "Нашай Ніве", першае апавяданне "Вокліч" у 1997 годзе, у штотыднёвіках ЛіМе, "Новы час", у часопісе "Архэ", "Дзеяслове", "Акно", таксама ў альманахах "Гоман" і "Панядзелак". Уладальнік "Залатога пяра" у намінацыіі "Проза" за 2006 год у часопісе "Гоман". Выдаў у 2007 годзе кніжку прозы "Маўчы і будзь хітрым" і ў 2008 годзе кніжку апавяданняў і крытычных артыкулаў "Гульня белымі фігурамі".
Спелы талент - так двума словамі можна акрэсліць асобу Кастуся Траўня, які сёння дае на суд чытача сваю другую кніжку прозы. Першая, пад назваю ‘’Маўчы і будзь хітрым’’, выйшла летась у выдавецтве ‘’Народная кніга’’ і, думаю прынясе шмат асалоды аматарам прыгожага пісьменства, якія любяць разважанні аб сэнсе жыцця… Аўтар зборніка паўстае перад намі як чалавек бывалы, узбагачаны жыццёвым досведам. Яго герой разумны і адукаваны, ужо, як п... Więcej »
У першую кнігу таленавітага празаіка ўвайшлі апавяданні, аб’яднаныя тэмай актыўнай і акрэсленай жыццёвай пазіцыі людзей самых розных сацыяльных пластоў грамадства. Więcej »
У нізцы апавяданняў кнігі "Iмперскі сіндром" падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства прыйшлі ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураны папярэднія алгарытмы існавання. Адбываецца перазагрузка свядомасьці актыўных людзей. Więcej »
У нізцы апавяданняў кнігі „Брыгадны генерал” падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства прыйшлі ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураны папярэднія алгарытмы існавання. Адбываецца перазагрузка свядомасьці актыўных людзей. Тыя, хто не здольны прыстасавацца да новага часу, вымушаны ў скрусе пакутліва дажываць сваё жыццё. Więcej »
У нізцы апавяданняў кнігі „Рэванш” сучасныя героі апавяданняў праходзіць свой жыццёвы шлях у розных варунках і аб’яднаны тэмай „Кахання”. Як некалі адзначыў З.Фрэйд „сутнасьць жыцця ўвогуле – гэта барацьба паміж „Эрасам” і „Смерцю”. Некаторыя героі сутыкнуўшыся з гэтай барацьбой, потым увесь час вымушаны жыць на мяжы „жыцця-смерці”, упарта трымаючы перад сабой узровень разумова-духоўнай вышыні, які яны дасягнулі пад час свайго кахання. ... Więcej »
* “Каб бачыць дзівосы – трэба самому быць дзівам” * «Наш шлях павінен быць беларускім...» * Аляшкевіч Маргарыта, Гамлет у карункавых стрынгах, серыя -наццатая. Нататкі пра кнігу Віктара Ыванова “Асарці” * Антанян Андранік, ...Каб дамаўляцца без пасярэднікаў? Нататкі пра «Беларуска-літоўскі размоўнік...» * Барадулін Рыгор, Сяброў пасылае лёс... * Бельская Ірына, ...Бо ранак раніць * Быкаў Васіль, Барадулін Р... Więcej »
* Kopša Todar, Šlach pasiarod ruin * Арсеньнева Натальля, Лясное возера * Балахонаў Сяргей, Сьмерць лютністы * Бацюкоў Аляксей, Змрок і туман * Бёль Гайнрых, Мой сумны твар * Бушлякоў Юрась, Лазьня * Бэн’ямін Вальтэр, Мастацкі твор у эпоху яго тэхнічнай рэпрадукцыі * Варыводзкі Сяргей, Час на выбар * Гэсэ Гэрман, Паэт * Дубавец Сяргей, Ня трэба двух, каб пачаць * Екельчык Сяргiй, Нацыяна... Więcej »