|
|
|

Паэты прыходзяць у жыццё з далечы раю маленства. Адчуванне радзімы дзяцінства, шчымлівай замілаванасці да найдаражэйшага кутка ў сусвеце, хаты з бярвенцаў, грудзей зямелькі, усяго навакольнага прыроднага космасу характэрна для гэтай паэткі. Роднасць са сваёй зямлёй, са сваім словам "настоена" ў яе на верасах з яе роднага Дараганава. Яе паэзія, яе слова жывяцца і жывуць спадчынна-дарагімі рэаліямі: ракою Пціч з яе дубамі; зорамі "над жніўным Дараганавам"; чарніцамі "з ягаднікоў маленства", верасам. Дастаткова прачытаць верш "Цеханавецкі збанок", каб зразумець, што верасы — гэта сімвал радзімы, дарагі і святы для паэткі.
Галіна Паўлаўна Тварановіч (дзявочае прозвішча — Сеўрук) нарадзілася 17 лютага 1955 года ў Дараганаве. Вучылася ў мясцовай сярэдняй школе. Першая настаўніца — Ганна Дзянісаўна Непачаловіч, "сардэчны, светлы чалавек", жонка беларускага паэта Янкі Непачаловіча. Сам Янка (Іван Данілавіч) Непачаловіч да 1967 г. працаваў у школе настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Менавіта пад яго кіраўніцтвам займалася Галя ў літаратурным гуртку, пісала ў "Піянер Беларусі", раённую газету, "Знамя юности". І пісала даволі актыўна. У школьным краязнаўчым музеі захавалася некалькі дзіцячых газет тых часоў, дзе надрукаваны вершы Г.Сеўрук. Яе сачыненні звычайна чыталіся ў класе ўслых, як адны з лепшых. Вельмі любіла чытаць кнігі, якія насіла торбамі з даволі багатай бібліятэкі школы-інтэрната, сельскай і школьнай.
Калі ў 1971 годзе ў Дараганава прыехала некалькі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў — а гэта была падзея! — пасля іхняга выступлення падышла да Станіслава Пятровіча Шушкевіча са сваім альбомам газетных матэрыялаў. Чаму да яго? Мабыць, адчула ягоную асаблівую дабрыню, чалавечнасць. Упэўнена, што быў на гэта Лёс. С.П.Шушкевіч праглядзеў яе альбом, параіў пісаць далей і запісаў свой адрас. А праз нейкі час яна мела вялікую радасць, атрымаўшы паштоўку з Мінска ад самога паэта, у якой ён пацвердзіў выказанае пры сустрэчы.
Пасля сканчэння сярэдняй школы паступіла на філалагічны факультэт БДУ ў Мінску. Трапіла ў адну групу з малодшай дачкою Станіслава Пятровіча. Абставіны сышліся так, што першыя два студэнцкія гады пражыла на кватэры ў Шушкевічаў, што вельмі памагло адаптавацца ў гарадскіх умовах. I, зразумела, шмат далі размовы з самім гаспадаром, яго далікатнасць, тактоўнасць у адносінах з людзьмі
Пасля заканчэння БДУ (1977) працуе ў выдавецтве "Навука і тэхніка". Затым — аспірантура. Кіраўніком прызначылі Алеся Адамовіча. Ездзіла начытвацца паўднёвых славян і здаваць югаслаўскую літаратуру ў Маскву ў інстытут славяназнаўства і балканістыкі. З 1983 года працавала навуковым супрацоўнікам у інстытуце літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі. У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, а ў 1999 — доктарскую.
З 1999 года выкладае ва Універсітэце ў Беластоку (Польшча). Выйшла замуж за вядомага беларускага паэта з Польшчы Яна Чыквіна. Пражывае ў горадзе Бельску-Падляскім. Актыўна прапагандуе беларускую літаратуру і праваслаўе.
Крыніца: Родам з Асіповіччыны
# Bobowik Alfons, Szkolnictwo białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczpospolitej Polskiej w latach 1919-1929 (Сістэма беларускай адукацыі на паўночна-ўсходніх землях II Рэчы Паспалітай у 1919-1929 гг.) # Borowiec Agnieszka, Dewerbalne nomina agentis we współczesnym języku białoruskim (Аддзеяслоўныя nomina agentis у сучаснай беларускай мове) # Citko Lilia, Z historii urbonimii Podlasia (З гісторыі урбананіміі Падляшша) # D... Więcej »
«Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага і сучаснасць. Отечества и веры защитник. «Записки янычара» Константина Миханловича в польско-белорусском контексте (ХУ-ХУІ вв.). Да праблемы духоўных каштоўнасцей (беларуска-сербскі кантэкст). На шляхах даўняй беларускай літаратуры (прадмова да хрэстаматыі па «Старабеларускай літаратуры»). Літаратурная спадчына Беларусі. 3 адказнасцю за лёс Айчыны. Творчасць Змітрака Бядулі - новае асэнсаванне. Проз... Więcej »
Tomik wierszy Haliny Twaranowicz jest pięćdziesiątą, od czasu powstania w 1990 roku, książką Biblioteki Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego „Białowieża”. Jego autorka, profesor Uniwersytetu Białostockiego, wykładowca literatury białoruskiej na tym uniwersytecie, jest też autorką monografii i innych opracowań naukowych i utworów literackich. „Czwarta warta” to zbiorek wierszy płynących prosto z serca i trafiających do serca czytel... Więcej »»
Другі паэтычны эборнік Галіны Тварановіч-Сеўрук — працяг усхваляванага пошуку адказаў на спрадвечныя пытанні быцця, раздум над лёсам чалавека ў Вечнасці, Лірычная гераіня ўспрымае жыццё як найвялікшы дар, у берагах якога кожны спраўджваецца як універсальная духоўная магчымаснь у паўсядзённым выбары абставін, узрастаючы ў любові да роднай эямлі, вялікай чалавечай сям'і. Więcej »
Паэтычная кніга Г. Тварановіч-Сеўрук — цэлы пласт філасофскага роздуму над праблемамі нашага жыцця, нашых намаганняў, трывог, радасцяў і бедаў. Паэтэса спрабуе выказаць тое, што «выгаворваецца адно цішынёю вачэй, адкрываецца нязмушана, пакрысе спеліцца часам, а ва ўладзе паспешлівай натугі — згасае». Więcej »
* Андрыч Іва, ЗНАКІ ЛЯ ДАРОГІ * Буйнюк Юрка, ДЗЯЎЧАТЫ. СПЕЛЫЯ ЧАРЭШНІ ГУБ ТВАІХ. ФЕНІКС. ЧАРОЎНА ЧЭРВЕНЬСКІМ ВЕЧАРАМ * Вярцінскі Анатоль, ПАМЯЦІ ВАСІЛЯ БЫКАВА.Трыпціх * Гарэцкі Радзім, Беларускія нацдэмаўкі. Туга па наасферы * Геніюш Ларыса, “Мяне нельга нават успамінаць...” (лісты) * Гігевіч Васіль, ШЧАСЛІВАЯ ПЛАНЕТА. Прыгоды Базыля Беларуса * Грыцюк Юстына, Ў МОРЫ СУМНЕННЯЎ. ПІШУЦЦА, ПІШУЦЦА... * Жук... Więcej »
* Адамовіч Славамір, Момант ісьціны * Бараташвілі Ніколаз, Малітва, узьнесеная да сінечы * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Гілевіч Ніл, Забаўныя гісторыі * Грыль Франц Салес, "Коткі" і "жрыцы каханьня". Руслан Вашкевіч — мастак новага авангарду з інтэлектуальна—іранічай інтуіцыяй * ДАНІЛЬЧЫК Аксана, Паўночны анёл * Дзядзенка Зьміцер, Аршанскія здані * Дранько-Майсюк Леанід, Ня... Więcej »
* Андраюк Серафім, З адчуваннем высокага неба * Баена Юрка, На гэтай зямлі * Бембель Алег, Сучасная беларуская культура і праваслаўная царква * Брыль Янка, Жнівень * В. Ш., Выспы лёсу абярог верасовы * Дайнека Леанід, Герадоцінкі. * Замкавец Уладзімір, Пясняр рэвалюцыйных барыкад * Конці Ірэна, Вершы * Мархель Уладзімір, Працэнты памяці * Мікуліч Мікола, "Песні на загонах..." Творчасць Анатол... Więcej »
* СТУДЭНЦКАЯ СТАРОНКА * Алейнік Лада, Погляд на жыццё з вышыні палёту (Проза Міхася Андрасюка) * Баена Юрый, ПАД ГЭТЫМ НЕБАМ. * Базылюк Марыля, ФІЯЛКАЙ МІЖ ТРАВЫ РОСНАЙ. * Брадзіхіна Ала, Рэверс і аверс жыцця * Дэмянюк Анна, Творчы шлях Тамары Саланевіч * Зьніч, СУТОНЬНЕ ЗОЛКАМ АДГУКНЕЦЦА. * Казлоўскі Руслан, Сапраўднае мастацтва трывожыць... * Макмілін Арнольд, Быкаў і Барадулін: творчае літарату... Więcej »
* “Белавежскі” кнігазбор Бібліяграфія за 1958 – 2003 гг. * Supa Wanda, Sformułowani a uogólniające w prozie Sokrata Janowicza * Брадзіхіна Ала, Пошукі ісціны, або “Сінестэзія пачуццяў і сімультанізм думкі” * Брыль Янка, ЦІ—ШЫ—НЯ. З лірычных запісаў. * Буйнюк Юрка, САМОТА ЛІСТАПАДА. Я САМ САБЕ ВІНАВАТЫ * Васючэнка Пятро, Абрысы мастацкага свету Сакрата Яновіча (хранатоп, іронія, сімвал) * Макарэвіч Алесь, Сэ... Więcej »