|
|
|

Валасюк Лявон (Леанiд) Фёдаравiч нарадзiўся 13 снежня 1955 года ў вёсцы Песцянькi Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна.
З 1963 года жыве ў горадзе Берасцi. Тады ж пайшоў у сярэднюю школу №16, якую скончыў у 1973 годзе. Працаваў на заводзе слесарам.
У 1974 - 1976 гадах служыў у Савецкай Apмii чарцёжнiкам у штабе Паўднёвай Групы Войск у Будапешце (Венгрыя).
У 1981 годзе скончыў архiтэктурны факультэт Брэсцкага iнжынерна - будаўнiчага iнстытута (цяпер - тэхнiчны унiверсiтэт).
Працаваў пасля iнстытута на розных пасадах ў Абласным навукова - метадычным цэнтры культасветработы i народнай творчасцi. Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама . Потым была плённая праца мастаком - дызайнерам на розных прадпрыемствах горада, у тым лiку ў рэкламным камбiнаце Аблспажыўсаюза, на заводзе "Газаапарат", у Цэнтральным унiвермазе, турыстычным комплексе "Брэст -Iнтурыст".
3 2000года з'яўляецца сябрам грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў".
Вершы пачаў пiсаць з пятага класу школы. Першы надрукаваны верш з'явiўся ў абласной газеце "Заря" 22 кастрычнiка 1982 года - "Озеро Гать» на рускай мове.
Вершы пачау надрукаваны ў тыднёвiку "Лггаратура i мастацтва", газетах "Народная трыбуна", "Заря", "Брестский курьер», "Настаўнiцкая газета", у калектыўным зборнiку "Дзень паэзii - 2005".
Аутар зборнiкаў вершаў "Блики дня"(1999г.), "Краски души» (2000г.), "Под знаком Стрельца"(2001г.), "Леаниды"(2003г.), "Чырвоная вежа"(2004г.), "Познiя сны"(2006г.).
З 2007года з'яўляецца членам ГА "Саюз беларускiх пiсьменнiкаў".
Крыніца: www.brest-sv.com
Якаў Арыстархавіч развязаў мяшэчак, дастаў сухар і стаў грызці. Запіў вадою, што стаяла ў кутку, у вядры з прычэпленай да яго жалезнай конаўкай. Запіўшы, прылёг на нары, акрыўшыся світкай. Доўга не мог заснуць. Засынаючы, аднак, успомніў пра вятрак, пра які ўвесь час думаў, але так і не паставіў у Альбэрціне. Пашкадаваў, што без яго ніхто не паставіць. Амброжый не здолее купіць, гэта трэба ехаць у пушчу, шукаць у нейкай пушчанскай вёсцы... Więcej »
Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Więcej »
Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Więcej »
Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Więcej »