|
|
|
Пятро Васючэнка працуе ў разнастайных жанрах: ён літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Кандыдат філалагічных навук (1983). Нарадзіўся пісьменнік у 1959 годзе ў Полацку. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984). З 1984 г. да 1997 г. працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам гэтай установы. З 1997 г. – загадчык кафедры беларускай
Аўтар зборнікаў прозы «Белы мурашнік» (1993), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), кніг казак «Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага» (1997) і «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (2003), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004), зборніка літаратурна-крытычных прац «Адлюстраванні першатвора» (2004), даведніка «Вялікія пісьменнікі XX стагоддзя» (2002), ”Каляровая затока” (2008), зборніка веошаў (бестыярыя) “Піраміда Ліннея” (2008), ста васьмідзесяці літаратуразнаўчых артыкулаў, рэцэнзій, эсэ.
Прыхаваная ўсмешка, іронія – прыкметы прозы і драматургіі Пятра Васючэнкі. Парадаксальнасць і жвавасць мыслення, нязмушаныя развагі над жыццёвымі і літаратурнымі таямніцамі – гэтыя рысы ўласцівыя Васючэнку-празаіку і крытыку.
Творчасць аўтара дасягае цэласнасці дзякуючы універсальнай ідэі “Дому”.
Мэтай літаратуры, на думку аўтара, з’яўляецца стварэнне альтэрнатыўнай, паралельнай рэчаіснасці. Пісьменнік стварае свой уласны свет, заснаваны на законах жыцця, але ў гэтай рэальнасці адсутнічае дысгармонія і энтрапія. Дом – адна з мадэляў жыцця, у якой рэалізуюцца такія каштоўнасці, як мір, спакой, дабрабыт, утульнасць і парадак.
У 2004 годзе П.Васючэнка стаў лаўрэатам адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў Беларусі – прэміі «Гліняны Вялес», усталяванай Таварыствам Вольных Літаратараў (г. Полацк).
Пятро Васючэнка быў удзельнікам навуковых канферэнцый і літаратурных фэстаў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў ды інш.).
Творы П.Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.
У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі, а таксама публічныя асобы. У 2005 г. кніга была перакладзена і выдадзена ў Расеі і Чэхіі. У Беларусі выдаецца ўпершыню. Więcej »
У выданні прадстаўлены асноўныя матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі „Фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці беларусаў”, якая адбылася ў Маладзечне ў жніўні 1992 года. Аўтары зборніка – вядучыя беларускія і зарубежныя вучоныя. Разлічана на ўсіх тых, хто працуе на ніве беларускага нацыянальнага адраджэння. Więcej »
Tomik „Tutejszyja” prezentuje twórczość członków tak samo nazwanego stowarzyszenia młodych literatów-nonkonformistów. Stowarzyszenie „Tutejszyja” było założone w 1987 roku i przez kilka lat łączyło ponad sześć dziesiątek literatów z całej Białorusi. Było to nie tylko i nie tyle literackie, ile społeczno–polityczne stowarzyszenie. Jeśli mówić o literaturze, to badacz rodzimego procesu literackiego Maksim Szczur wśród głównych zasług „... Więcej »»
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача ХХІ стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П.Васючэнка падсум... Więcej »
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый – гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай ... Więcej »
Na początku było słowo – właśnie tak określa się początek stworzenia wszelkiego bytu w Ewangelii św. Jana. Mianowicie słowo, które było początkiem, w różnych odzwierciedleniach i połączeniach zebrano czule i starannie w nowym wydaniu utworów Piotra Wasiuczenki. Słowa w filologemach i petroglifach transformują się w kompletne, harmonijne i skończone utwory. Każdy, przeglądając „kamienie” ze słowami, może utworzyć swoją frazę i zdanie, ... Więcej »»
W 2003 roku w wydawnictwie Mastackaja litaratura (literatura piękna) ukazała się książka, którą można nazwać współczesną osobliwością. „Żyli, byli pany Kłubicki dy Zabłocki” autorstwa Piatra Wasiuczenki to opowieści baśniowe. Nie starajcie się jednak zmieniać tej strony na inną, uważając, że jest to książeczka dla dzieci. Owszem, dzieci i podrostki, ale także i dorośli rozpoznają w bohaterach opowieści- panach Zabłockim i Kłubickim - ... Więcej »»
„Suczasnaja biełaruskaja dramaturhija” (Współczesna dramaturgia białoruska), to poradnik metodyczny dla nauczycieli autorstwa Piotra Wasiuczenki. Dotyczy różnych gatunków współczesnego dramatu - od tragedii i komedii, do teatru absurdu. Według poglądu autora do dramaturgii współczesnej zalicza się nie tylko utwory współczesne, ale także i klasyków białoruskich, jak Janka Kupała, Kandrat Krapiwa, Andrej Makajonak. Wśród współczesnych n... Więcej »»
Вядомы беларускі пісьменнік, драматург, літаратуразнаўца Пётр Васільевіч Васючэнка нарадзіўся 15 лютага 1959 года ў Полацку. У 1981 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Пасля вучыўся ў аспірантуры пры Інсцітуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертачцыю па тэме: "Вайна і дзяцінства: мастацкае асваенне праблемы ў беларускай прозе 60 ... Więcej »
БАРАВІК Максім, «Разам мы — святло й агонь зямлі…» Вершы БРАВА Алена, Рай даўно перанаселены. Аповесць Васючэнка Пятро, Трэці семестр Вэй Ван, Кітайская класічная паэзія Гальпяровіч Навум, Кітайскі дзённік, або Падарожжа ў Паднябесную ГОЛУБ Андрэй, Хірург. Апавяданне Грышчук Наста, «…А як жа Зося Гоман?» Дзянісава Святлана, Гульні ў дочкі-маці Дзянісава Святлана, Сівец Таццяна, У госці да «Маладос... Więcej »