|
|
|
Беларускі празаік, драматург, літаратуразнаўца. Выдаў кніжкі “Еўрапейскія гісторыі”, “Паэты-цары”, “Гістарызацыя свядомасці”, “Маленькі сшытак” (першы і другі выпускі). Выпускае самавыдавецкі літаратурны агляд “Дзеячас”. П’еса “Сэкс па перапісцы” ставілася ў тэатрах Беларусі. Лаўрэат літаратурнае прэміі “Гліняны Вялес”. Жыве ў горадзе Масты Гарадзенскае вобласці.
Я нарадзіўся ў Гародні. Калі мне споўнілася сямнаццаць гадоў, адправіў мяне бацька вучыцца на журфак Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту імя Уладзіміра Ілліча Леніна. Атмасфера на журфаку панавала творчая, незвычайная...
Хачу адзначыць, што ўвесь выкладчыцкі калектыў журфаку зрабіў усё немагчымае, каб увесці мяне ў прафесію журналіста, і я шчыра ўдзячны ім; зрэшты, як і свайму бацьку. Апрача незабыўных хвілінаў бурлівага сталічнага жыцця і дыплома журналіста, якія даў мне журфак, я яшчэ атрымаў спецыяльнасць камандзіра мотастралковага ўзводу і званне лейтынанта запасу, бо ў БДУ існавала вайсковая кафедра, – такім чынам, вучоба сталася мне, як пішуць цяпер на пакетыках кавы, тры ў адным.
Ня крыўдна і на гады карэспандэнцкае працы. Пачынаў я працаваць у мастоўскай “Зары над Нёманам”.
Цікава было паўсюль – і ў раёнцы, і ў абласной прэсе, і ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. У сваёй журналісцкай працы мне даводзілася пісаць матэрыялы на розныя тэмы, сутыкацца з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, размаўляць з рознымі па прафесіі людзьмі, сярод якіх былі й леснікі, і калгаснікі, і міліцыянеры, і ўрачы, і спартсмены, і паэты, і акадэмікі... Магчыма, каб ня гэтыя сустрэчы, да шмат якіх зразумелых мне сёння рэчаў я быў бы сляпы.
Журналістыкай займаюся непрафесійна, прыхапам, каб форму ня страціць: вось “Дзеячас” выпускаю...
Жыццё шматстайнае, і, бывае, паўстае жаданне выказацца з той ці іншай нагоды. Вядома ж, вузкія літаратуразнаўчыя праблемы можна перадаць і праз п’есу, але дзейснасць гэткае перадачы будзе мінімальнай: мяркую, у лепшым выпадку глядач засне нават пры самых неверагодных высілках рэжысэра так і не зразумеўшы навуковае канцэпцыі аўтара, але пры гэтым не выключаю і горшыя варыянты правалу... Вечнасць існуе заўсёды і паўсюль: драматургія, напрыклад, імкнецца спасцігнуць сталыя формы вечнасці, а публіцыстыка шукае вечнасць у імклівых, зменлівых праявах жыцця. Таму праца ў розных родах і відах літаратуры, і выкарыстанне рознае жанрававае палітры – гэта ўсё ж ўзаемадапаўненне, а не ўзаемапярэчанне. Увогуле, псіхалагічна мне бліжэй проза; унутрана я лічу сябе празаікам – усё астатняе атрымліваецца ў мяне на сумежжы з прозаю.
Rozdziały „Maleńkaha sszytka Lawona Waszka ” nie brzmią zwyczajnie dla ucha białoruskiego. Mówię tu o tytułach rozdziałów: Tajnaliczby- proza, Mowadzieja- dramaturgia, Dumnictwa- artykuły krytyczne, Tworaadhuki- recenzje, Tworaspakmiety, Spawieszczanni- przemówienia, Wiecznapamiać- słowo nagrobne, Dziejaczas- kronika, Imionapakazalnik/Tworapakazalnik- słowotwory, którymi przepełniony jest sam sszytak (zeszyt). To dodaje smaczku w czasie... Więcej »»
Lawon Waszko- prozaik, dramaturg, literaturoznawca z niewielkiego miasteczka Mosty na Grodzieńszczyźnie. W książce „Histaryzacja swiadomasci” dokonuje on gruntownej analizy i literatury białoruskiej, i w ogóle białoruskości na początku XX wieku. Zwraca uwagę nie tylko na samą literaturę, ale także na język, jako składnik kultury, który wpływa na tworzenie świadomości i poczucie tożsamości. Żywy język, którym posługuje się autor w tej na... Więcej »»
„Maleńki sszytak Lawona Waszka” – almanach jednego autora. Podobna inicjatywa ma ustaloną tradycję- i „Mużyckaja prawda” Kastusia Kalinowskiego, i „Krywicz” Wacława Łastowskiego były wyjatkowymi produktami autorskimi. Sama Białoruś powstawała jako produkt indywidualistyczny, zrodzony w zaściankach szlacheckich i „lit- chutorach”- kulturalna tkanka powstawała z idealnej substancji „snów o Białorusi”. Właśnie „sny” składają się na pierwsz... Więcej »»
Zbiór opowiadań Lawona Waszki „Paety - cary” w 1997 roku otrzymał nagrodę literacką „Hliniany Wiales” (Gliniany Wells), którą od roku 1993 przyznaje Towarzystwo Wolnych Literatów. Jak napisali w jednym z blogów czytelnicy, „Paety - cary” to absolutny delikates. W samej rzeczy, twórczość Lawona Waszki - wyłącznie dla czytelników z wyrobionym subtelnym gustem, z nawykiem czytania i szukania ukrytego drugiego dna, dla których czytanie nie ... Więcej »»
Historie europejskie Lawona Waszka, europejskie są tylko z nazwy jeszcze z położenia geograficznego, gdyż Białoruś, jakby nie wykręcać, geograficznie znajduje się w Europie. Możliwe, że europejskie są one, dlatego że choć bardzo króciutkie, nadzwyczaj skromne, dają nadzwyczaj dużo materiału dla wyobraźni. Wiadomo, że Lawon Waszko jest mistrzem krótkich opowiadań, lubi wszystko niewielkie, niepokaźne. Można by jeszcze inaczej powiedzieć ... Więcej »»
* Андрасюк Міхась, ЗАЎЗЯТАРКА ЛІТАРАТУРЫ * Апалінэр Гіём, ШПАЦЫР АДНАГО ЦЕНЮ * Аркуш Алесь, ВАРОНА. ТКАЧЫ * Аркуш Алесь - Васючэнка Пятро, НЕШТА МУСІЦЬ ВЫПЛАВІЦЦА * Брусевіч Анатоль, ГАЛЮЦЫНАЦЫІ * Вашко Лявон, АМПУТАЦЫЯ МІНДАЛІНАЎ * Гала Гара, НАЧНЫ ПАЛЁТ * Гумянюк Юры, САЛЯНКА «МЫСЛЕОБРАЗОВ»... * Куніцкі Зьмітрок, ПОЛАЦКІЯ ГІСТОРЫІ * Мазько Эдзік, VANITAS VANITAS * Мінкін Алег, У ТАТАРС... Więcej »
* Андрасюк Міхась, Найлепшы кандыдат * Аркуш Алесь, Вершы * Аркуш Алесь, Дзесяць гадоў без Галоўліту. Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Бізун і пернік. Стары Новы год. * Астраўцоў Сяргей, Мы, беларусы... * Брусэвіч Анатоль, Вершы * Ваўранюк Мікола, Чартапалох на мяжы * Вашко Лявон, 7-45 * Гала Гара, Вершы * Грабал Багуміл, Танцавальныя гадзіны для старэйшых і спрактыкаваных * Гумянюк Юр... Więcej »
Мор Ёкай СЫНЫ ЧАЛАВЕКА З КАМЕННЫМ СЭРЦАМ * Леў Лунц ЧАМУ МЫ СЭРАПІЁНАВЫ БРАТЫ * Марэк Гласка КРЫЖ * Дрытэра Аголы ЗАБОЙСТВА * Ігар Сідарук КАНЕЦ ЭПОХІ * Сяргей Кавалёў СТОМЛЕНЫ Д`ЯБАЛ * Алесь Аркуш ПРЫСУД ВАЛАДАРА * Юры Гумянюк ОРДЭН МАЗАХІСТАЎ * Вінцэсь Мудроў НЯЧЫСЬЦІК У ФРАКУ * Лера Сом ВЕРШЫ * Вітаўт Чаропка ПОЎНЫ КЕРКЕШОЗ * Алесь Аркуш - Тарас Возьняк ЗАХАВАНЬНЕ СТАРОЙ І НАРОШЧВАНЬНЕ НОВАЙ ВІНАГРАДНАЙ ЛАЗЫ * Іван Фурсевіч НЯЎЗЯТАЕ ... Więcej »