Верабей Анатоль

Анатоль Верабей нарадзіўся 10.08.1950 г. у вёсцы Вайнілавічы Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972 г.). Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР (1972-1974 гг.). Пасля заканчэння аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1974 г.) - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута (1977-1990 гг.). З 1990 г. - дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

У друку выступае з 1976 г. як крытык і літаратуразнавец. Даследуе беларускую літаратуру ХХ-ХХІ стст. у кантэксце мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў.

Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984 г.), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985 г.), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў» (1990 г.), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983 г.), «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы» (2010 г.) у суаўтарстве. Удзельнічаў у выданні творчай спадчыны П.Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985 г.), У.Хадыкі («На ўзвеях дзён», 1986 г.), У.Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987-1991 гг.). Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма пра У. Караткевіча «Рыцар і слуга Беларусі» (1991 г.)

 

Верабей Анатоль :: Publikacje

Скарыніч, выпуск 10

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Чытачу прапануюцца творы беларускай літаратурнай класікі, прысвячэнні М. Багдановічу, Ул. Караткевічу, малавядомыя старонкі спадчыны М. Лабойкі, І. Грыгаровіча, І. Насовіча, П. Шпілеўскага, В. Ластоўскага, Я. Хлябцэвіча, Б. Тарашкевіча, Ул. Дубоўкі, М. Улашчыка; скарыназнаўчыя матэрыялы, архіўныя сведчанні пра адраджэнне беларускай дзяржаўнасці, пра эміграцыю - БНР 1920-х. Доўжыцца тэма прысутнасці Беларусі, беларуса ў расійскай, маскоў... Więcej »


Верабей Анатоль, Уладзімір Караткевіч, 2-е выд., дапрац. і выпраўл.

Уладзімір Караткевіч

жыццё і творчасць

Верабей Анатоль

Багата выкарыстоўваючы архіўныя матэрыялы, эпісталярную спадчыну Уладзіміра Караткевіча і ўспаміны пра яго, у кнізе асэнсоўваецца постаць гэтага самабытнага і арыгінальнага творцы. Засяроджваецца ўвага на характарыстыцы ягонай паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі і мастацкага перакладу, прасочваецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуецца праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў. Разлічана на выкладчыкаў і студэнтаў вышэ... Więcej »


Верабей Анатоль, Максім Танк і польская літаратура

Максім Танк і польская літаратура

Верабей Анатоль

У манаграфіі вядзецца размова аб традыцыях польскага рамантызму XIX ст. у паэзіі Максіма Танка, аналізуюцца ўзаемаадносіны творчасці беларускага паэта з польскай літаратурай 20-30-х гадоў XX ст. і сучаснай, даследуюцца пераклады Максіма Танка з польскай паэзіі і пераклады яго твораў на польскую мову, даецца ацэнка працам польскіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў, прысвечаным творчасці паэта. Разлічана на навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў... Więcej »


Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд., Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літ...

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў

Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года. Więcej »


Маладосць, 09(646)2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

09(646)2007

* КАЛЯНДАР «МАЛАДОСЦІ». Верасень * МАНАСТЫР СЁННЯ * СЛОНІМСКАЯ МЭБЛЯ — КУЛЬТ КАМФОРТУ ® * СЛОНІМСКІ СШЫТАК * СЛОНІМСКІЯ ВІНАРОБЫ ПРЫРУЧЫЛІ «ІЗАБЭЛУ» ® * АРОЧКА Мікола, Каранацыя Мендаўга (Урыўкі з драматычнай паэмы) * БАРАВІКОВА Р., ...Як радэнаўскі мысліцель * БАРАВІКОВА Раіса, Лёс — ад вытокаў * Верабей Анатоль, Зачараваны мастацтвам і любоўю * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі. ... Więcej »


Роднае слова, 8(92)1995

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

8(92)1995

* Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы (слоўнік) * Бельскі Алесь, «Гарыць зямля ад фарбаў летніх...»: Лета ў беларускай паэзіі * Бугаёў Дзмітрый, Выпушчаныя на свабоду: Пра публікацыю брылёўскіх мініяцюр * Верабей Анатоль, Радавод Уладзіміра Караткевіча і крыху разваг пра яго жыццё і творчасць * Габрусь Тамара, Храм-фенікс: Сафійскі сабор у Полацку * Галоўка Сяргей, Па дарозе ў Коласаў край: 3 Б... Więcej »


Роднае слова, 9(117)1997

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

9(117)1997

* Зямля наша спеўная. Мае песні для вас...: Песні Віктара Петухова * Босы Іван, Тэставае апытванне пры вывучэнні жыццёвага і творчага шляху пісьменніка (па праграме, падрыхтаванай супрацоўнікамі Надыянальнага інстытута адукацыі пад кіраўніцтеам М.А. Лазарука): Аркадзь Куляшоў, Максім Танк (IX клас) * Васілеўская Алена, Характарыстычнае слова ў радку Вячаслава Адамчыка * Верабей Анатоль, Яго чалавечнасць: Жыццё і творчасдь... Więcej »