|
|
|

Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці.
Нарадзіўся Зуёнак у в. Мачулішча Крупскага (былога Халопеніцкага) раёна ў сялянскай сям'і. Невясёлае жыццё было ў дзяцей вайны: горкае, трагічнае, галоднае і халоднае. Пасля вызвалення Беларусі ў вёсцы адкрылася пачатковая школа, і Васіля з першага класа адразу перавялі ў другі. Ён з пяці гадоў навучыўся чытаць і нават "друкаваў" пісьмы брату, які ваяваў на фінскім фронце, а яшчэ пісаў вершы. У дзяцінстве бывае такі перыяд, калі выразна праяўляецца мастацкасць, калі свет асвойваецца не толькі фізічна, але і мастацкім чуццём: словам, малюнкамі, гукамі музыкі.
У Васіля Зуёнка імкненне зафіксаваць моманты жыцця рыфмаванымі радкамі засталося назаўжды, хаця тады ён і сам не ўсведамляў, што гэта захапленне вырасце ў сапраўдную творчасць. Пасля сямігодкі Зуёнак паступіў у Барысаўскае педвучылішча, скончыў яго і стаў настаўнікам пачатковых класаў. Але ніводнага дня яму не ўдалося папрацаваць, таму што дыплом выдатніка дазваляў адразу паступаць ва універсітэт, што юнак і зрабіў. Там жа, у Барысаве, у раённай газеце, былі надрукаваны яго першыя творы. Пасля універсітэта Зуёнак працаваў у рэдакцыі газеты "Піянер Беларусі", быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам "Бярозкі". З 1982 г. - сакратар, з 1989 - першы сакратар, а з 1990 па 1998 гг. - старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рэспубліканскім друку Васіль Зуёнак выступіў у 1954 г.
Пазней ён выдаў першы паэтычны зборнік для дзяцей "Вясёлы калаўрот" (1965), а праз год стаў членам Саюза пісьменнікаў БССР і аўтарам кнігі лірыкі "Крэсіва" (1966). Яго вершы - някідкія, некрыклівыя, пазбаўленыя знешняй акрасы, - прываблівалі чытачоў лірызмам, удумлівай мудрасцю, а лепшыя з іх былі сабраны ў кнізе выбранага "Жніўны дзень" (1985), а таксама ў зборніках: "Вызначэнне" (1987), "Лета трывожных дажджоў" (1990), "Чорная лесвіца" (1992), "Пісьмы з гэтага свету" (1995). Васіль Зуёнак паспяхова працуе і ў эпічным жанры. Яго паэмы "Прыцягненне" (1979), "Лукам'е" (1984), "Падарожжа вакол двара" (1992) і іншыя - маштабныя лірыка-эпічныя палотны, здольныя вытрымаць канкурэнцыю з раманам. Нездарма за паэму "Маўчанне травы" паэт быў у 1982 г. узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй імя Янкі Купалы, а яшчэ раней за паэму "Сяліба" - прэміяй камсамола Беларусі (1974). У вершах і паэмах Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, гісторыя і жыццё сучаснікаў, суровая памяць вайны, узаемасувязі асобы, прырода і грамадства, мараль і этыка, праблема дзяржаўнасці і духоўных традыцый.
Васіль Васілевіч ніколі не развітваўся з дзяцінствам. Пачынаючы з "Вясёлага калаўрота" творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі Зуёнка. Яго зборнікі "Жылі-былі пад вадой", "Сонечны клубочак", "Будзем сілы набірацца", "Шапка-ўсёвідзімка", "Хата, поўная гасцей", "Бадзірог", "Па ельнічку, па бярэзнічку…" прыйшлі з чароўнага дзяцінства, святло якога застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Застаецца не толькі ўвасобленым у вершах, але і ў кнігах нарысаў і замалёвак для дзяцей "Любіць прыроду - любіць Радзіму" (1962), "Працай славіцца чалавек" (1963). Вершы паэта перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і іншыя мовы: яго лірычныя радкі сцвярджаюць разумную місію чалавека на Зямлі.
Крыніца: Нацыянальная Бібліятэка Беларусі
У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка (н. 1935), паэма «Маўчанне травы» (адна з пяці паэм кнігі «Пяцірэчча»), а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы. Пяцьдзесят пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Więcej »
Другі том выбраных твораў Васіля Зуёнка склалі паэмы «Агонь і сонца», «Маўчанне травы», «Падарожжа вакол двара». У творах ажывае кардыяграма пачуццяў і дум чалавека, сэрца якога засведчыла парыванні, узлёты і падзенні, цішыню і землятрусы нашага часу. Więcej »
У кнізе выбраных вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васіля Зуёнка ажывае кардыяграма пачуццяў і дум чалавека, сэрца якога засведчыла парыванні, уэлёты і падзенні, цішыню і землятрусы нашага часу. Więcej »
Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Więcej »
Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Więcej »
Чорная рэчка Пушкіна — чорная лесвіца Янкі Купалы — чорныя прыступкі лёсу. Яны вядуць у глыбіні нашай трагічнай гісторыі. Новая кніга Васіля Зуёнка прасякнута трагедыйным пафасам, паслячарнобыльскай трывогаю. Więcej »
У новай кнізе паэзіі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы Васіля Зуёнка наш дзень, наш час у руху, у гуках, у фарбах паўстае перад чытачом. Мяккі лірычны верш мяжуе з вершам з хітрынкай, з зуёнкаўскай усмешкай, спагаднай, інтэлігентна-аратайнай. У аснову паэмы «Лукам'е» пакладзены эпізоды з жыцця князя Івана Лукомскага, асобы, якая ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах. Więcej »
Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Więcej »
Новая паэтычная кніга Васіля Зуёнка адзначана імкненнем адкрыць для сябе і для іншых складаны свет сучасніка. Лірычны герой паэта востра адчувае з'явы жыцця, сваю адказнасць перад ім. Настрой многіх вершаў Васіля Зуёнка падсвечаны ўсмешкай, гумарам, іроніяй. Więcej »
Гэты твор пра лёс чалавека, селяніна, які праз усё жыццё нясе праўду сваёй мірнай працы, праўду хлеба. Нялёгкі і няпросты шлях героя, як нялёгкая і няпростая сама гісторыя, на скрыжаваннях якой — часцінкай наро¬да — жыве невялікая беларуская вёсачка Ўзбор'е. Więcej »