Жыбуль Віктар

Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Менску. Закончыў менскую сярэднюю школу № 87 (1995), філфак БДУ (2000), асьпірантуру пры ім (2003). Кандыдат філялягічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995 – 2002), цяпер – у часопісах “Роднае слова” і “Arche”.

Літаратурны шлях пачаў зь перамогі на менскім гарадзкім паэтычным конкурсе “Родны горад” (1994). Набыў вядомасьць як паэт-экспэрымэнтатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм. Выдаў зборнікі паэзіі “Калі ў хаце дывэрсант” (1996), “Рогі гор” (1997), “Прыкры крык” (2001), “Дыяфрагма” (2003).

Выступае таксама як дасьледчык-літаратуразнаўца (сфэра навуковых зацікаўленьняў – авангардная паэзія, фармальны экспэрымэнт у літаратуры, сынтэз мастацтваў). Разам зь Верай Бурлак пераклаў кнігу Арнольда Макміліна “Беларуская літаратура дыяспары” (2003). Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага (кніга “Лугназад”, 2006).

Удзельнік творчага руху “Бум-Бам-Літ” (зь вясны 1996 г.), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, пэрформансаў. Спрычыніўся да дзейнасьці музычных гуртоў “Левае зазямленьне”, “Бусьлік супраць Кадука”, “Засралі казарму”, цяпер выступае з калектывам “Рацыянальная дыета”, які апошнім часам ладзіць музычна-паэтычныя канцэрты, ставіць авангардныя спектаклі паводле твораў сучасных аўтараў, а таксама клясыкаў футурызму. Адна з апошніх роляў Віктара – Разбойнік у п’есе “Янко крУль албАнскай” Ільлі Зданевіча.

Удзельнічаў у міжнародных праектах “Art-Lit-Akt” (Беларусь – Швецыя, 1999), “1984” (Беларусь – Латвія, 2000), “Вечар маладых паэтаў Беларусі” (Расея, Масква, 2001), “Сувязьразрыў” (Украіна – Беларусь, 2004), “Парадак слоў” (Мінск, 2006, 2007), “Навстречу – насустрач” (з расейска-амэрыканскім паэтам Сашам Гальперам; Мінск, 2007), “Дні беларускай і швэдзкай паэзіі” (Мінск – Гродна – Пінск, 2007), “Дні беларускай культуры ў Польшчы” (Вроцлаў, 2007), “Месяц аўтарскага чытаньня” (Брно, 2007) і інш.

Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую мовы.

Крыніца: Сайт Выдавецтва Галіяфы http://www.goliafy.com

 

Жыбуль Віктар :: Publikacje

Жыбуль Віктар, Дыяфрагма

Дыяфрагма

Паэзія

Жыбуль Віктар

У чарговую кнігу Віктара Жыбуля ўвайшло ўсё самае сьветлае, узьнёслае й нястрашнае са створанага ім на працягу 1995 – 2002 гадоў. Więcej »


Жыбуль Віктар, Бурлак Вера, Забі ў сабе Сакрата!

Забі ў сабе Сакрата!

вершы

Жыбуль Віктар, Бурлак Вера

Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак – для тых, хто хоча знітаваць сваё жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у дyшы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца... Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. Для шырокага кола чытачоў. Więcej »


ARCHE, 1-2(88-89)2010

ARCHE

Другая Гародня

1-2(88-89)2010

* Нямецкая акупацыя і лёс яўрэяў Гародні * Акерман Фэлікс, Зь вёскі ў Гародню. Саветызацыя Заходняй Беларусі як працэс акультурацыі / культурнай асыміляцыі мігрантаў зь вёскі * Блашчак Тамаш, Міністэрства беларускіх справаў ураду Літоўскай Рэспублікі (1918—1924) * Вашкевіч Андрэй, Чарнякевіч Андрэй, Польскі Гродна: эвалюцыя гораду ў міжваенны час (1919—1939 гг.) * Вінаходаў Дзьмітры, Шоры і прызмы літаратуразнаўства,... Więcej »


ARCHE, 04(79)2009

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(79)2009

* Наша дробная перамога. Інфармацыя пра суд над "ARCHE" * Урывак зь дзёньніка Карла Пэтэрса * Аркуш Алесь, Сьпіс полацкіх невядомасьцяў * Арлоў Уладзімер, Ёсьць гарады прыдуманыя Богам * Арлоў Уладзімер, Так захочацца * Бабятынскі Конрад, Дзейнасьць войска Васіля Пятровіча Шарамецева на тэрыторыі Полацкага ваяводзтва ў час вайны Рэчы Паспалітай з Масквой у 1654 - 1655 * Баўтовіч Міхась, 20 гадоў дэмакратычн... Więcej »


ARCHE, 12(75)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

12(75)2008

* БАЛАХОНАЎ СЯРГЕЙ, Канструктар «Тытанік» * БАРТНОЎСКАЯ КАТАЖЫНА, Пакаленьне «Бум-Бам-Літу» — спроба вызначэньня * БУКОЎСКІ ЧАРЛЗ, Вершы * ВАРЛЫГА АДАМ, Нецэнзурныя прымаўкі Лагойшчыны * ВІДАНАВА ІРЫНА, 3D-прастора беларускай моладзі * ЖЫБУЛЬ ВІКТАР, Неаднойчы прабіты * ЗІМАН ГЕРХАРД, Народныя рухі за дэмакратыю ў Грузіі, Сэрбіі ды Ўкраіне * ІЛЬІНА АНАСТАСІЯ, Яшчэ раз пра Ўладзімера Ільіча * КЛЫСІ... Więcej »


ARCHE, 09(72)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

09(72)2008

* Чаму я стаў грамадзкім актывістам, а мае аднаклясьнікі — не? * АЎРАМЕНКА ВАСІЛЬ, Ад дысыдэнта да імпэрыяліста. Аляксандар Салжаніцын і яго шлях * ВІДАНАВА ІРЫНА, «Новыя СМІ» як форма моладзевага супраціву * ДРАКАХРУСТ ЮРЫ, Культурныя тыпы і палітычны працэс * ДЫНЬКО АНДРЭЙ, Пасажыры танных ліній * ЖЫБУЛЬ ВІКТАР, Футурыстычная мара беларусаў. Дзейнасьць «Беларускай літаратурна-мастацкай камуны» ва ўспамінах і д... Więcej »


Дзеяслоў, 36

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

36

* «Мільярд удараў». Размова пра кнігу Юрыя Станкевіча * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед. * Васючэнка Пятро, Ад тэксту да філалагемы. Роздум пра літаратуру і жыцьцё... * Гілевіч Ніл, Як Бог на небе… * Дзьмітрыеў Генадзь, Хроніка непрыкаянай душы * ЖЫБУЛЬ ВІКТАР, Завугольле экзістэнцыі * Іпатава Вольга, Знак Вялікага магістра * Карп Алена, Культ асобы. Нататк... Więcej »


ARCHE, 10(61)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

10(61)2007

* Каму належыць спадчына ВКЛ? * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Зроблена рукамі Наталкі Бабінай * АНЦІПЕНКА АЛЕСЬ, Эрозія сацыяльных кантрактаў як фактар палітычных пераменаў? * БАЦЮКОЎ АЛЯКСЕЙ, Палемічныя праекцыі вялікага Лімітрофа * Белы Алесь, Як разьмежаваць Літву ад Русі? * ВІДАНАВА ІРЫНА, Апантаныя надзеяй: Беларуская моладзь пасьля выбараў 2006 г. * ВОРАНАЎ Віталь, Краіна жывых ілжэсьведчаньняў * ГАПАВА АЛЕНА... Więcej »


ARCHE, 11(51)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

11(51)2006

* Абламейка Сяргей, Эгіпецкія фараоны – габрэі ці беларусы? * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Ад дзёньніка да літаратуры * АГН’Ю ХЬЮ Л., Ёзэф Добраўскі: звышкрытык-асветнік або фальсыфікатар-перадрамантык? * ГАЎЛІЧАК ЯРАСЛАЎ, Пагібель мястэчка Альшыны * Грыцкевіч Валянцін, Справа аб замаху Барыса Каверды на Пятра Войкава. Яшэ адзін міт пра этнічнага беларуса * ЖЫБУЛЬ ВІКТАР, Арына Глінская і яе няспраўджаны талент * ІВАШК... Więcej »


ARCHE, 05(39)2005

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(39)2005

* Я не магу ня быць у апазыцыі да такой улады. Гутарка з ГЕНАДЗЕМ БУРАЎКІНЫМ * Акудовіч Валянцін, Сымпатычны курдупель Гарбачоў * АНТАНЯН АНДРАНІК, Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы * БАЦЮКОЎ АЛЯКСЕЙ, Уся праўда пра горад Бобер * Вашкевіч Андрэй, Нарэль Дзяніс, Сымон Якавюк: адраджэнец, спэкулянт, манархіст і савецкі дывэрсант * ГОБСБАЎМ ЭРЫК, Сход прывідаў * ГРЫЦАНАЎ АЛЯКСАНДАР, Гарбачоў, убачаны з пос... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia