|
|
|

У скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваецца адзін рукапіс памерам у сотні кіламетраў. На прыгожым раздоллі там хапае месца ўсяму: і пракаветнай дуброве, і жывільным рэкам, і “чырвонакніжным” раслінам, і зубрам, і людзям. Апошнія “ўскормленыя суць па Бозе” беларусамі.
За апошняе стагоддзе той скрыпт “Белавежа” некалькі разоў перакладвалі-згіналі, і цяпер па берасцейскаму Мухаўцу на месцы згібу – мяжа. Мяжа па ўсёй гісторыі беларусчыны і яе будучыні.
У культуры ж памежных ліній не бывае. Яна “сшывае” межы. Беларуская ідэя і нацыянальная літаратура – той “карэньчык-пераплёт” разарванага белавежскага скрыпту. Па адзін бок – на большай усходняй старонцы – сто гадоў (пачынаючы ад братоў Луцкевічаў, А. Уласава, В. Ластоўскага, Я. Купалы і інш.) увасабляецца праект пад назвай “Наша ніва”; па другі, заходні, пяцьдзесят гадоў споўнілася праекту “Ніва”. І вось “поўні веку” дасягнула і Беларускае літаратурнае згуртаванне “БЕЛАВЕЖА”.
…Тры гады “савецкі блок” жыў без Сталіна. У Польшчы ствараецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства (пярэдадзень “БЕЛАВЕЖЫ”) і беларускамоўны друкаваны орган – “Ніва”. Ствараецца пад заклікі, якіх не чуваць было ў тагачаснай менскай метраполіі: “Да сэрца беларуса”, “Слова да беларускай інтэлігенцыі”… Гэта назвы артыкулаў Веры Леўчук. Зразумела, не ўсё па-людску было і ў савецкай Польшчы. Аднак…
Аднак у “беларускай” Польшчы існуе і падтрымліваецца дзяржавай фінансава адна з найстарэйшых беларускіх літаратурных суполак. Пяцідзесяцігадовая дзейнасць “БЕЛАВЕЖЫ”, якую сёння ачольвае пісьменнік і прафесар Ян Чыквін, – узор адданасці роднаму слову і духу. Супольнаму літаратурнаму набытку “белавежцаў” – самадастатковаму, аўтаномнаму, хоць кроўна павязанаму з агульнанацыянальнай літаратурай, – можа пазайздросціць любая славянская культура. “БЕЛАВЕЖА” выдала больш ста пяцідзесяці арыгінальных літаратурных кніг, выдае штогадовы часопіс “Тэрмапілы”. Вось вянок з імёнаў толькі асноўных творцаў “белавежскага” руху: Георгій Валкавыцкі, Міхась Андрасюк, Галена Анішэўская, Надзея Артымовіч, Юрый Баена, Алесь Барскі, Юрка Буйнюк, Яша Бурш, Мікола і Уладзімір Гайдукі, Юрка Геніюш, Янка Жамойцін, Міраслава Лукша, Жэня Мартынюк, Васіль Петручук, Зося Сачко, Дзмітры Шатыловіч, Міхась Шаховіч, Віктар Швед, Ян Чыквін, Сакрат Яновіч, дзесятак маладзейшых.
І ўсе яны жылі, жывуць і будуць жыць, каб у скрыпторыі Пана Бога пад назвай “Белавежа” захоўваўся адзін беларускі рукапіс.
Шчаслівага юбілею – і новых твораў!
Алесь Пашкевіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў
З кнігі Шлях па прамой часу. Да гісторыі беларускай літаратуры Польшчы 1958 – 2008гг., Беласток 2007, рэд Чыквін Ян, Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа, Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят дзевятая
„Забытая паляна” з’яўляецца пятнаццатым (дванаццатым – на беларускай мове) зборнікам вершаў аўтара Дзмітрыя Шатыловіча. Зборнік быў надрукаваны у снежні 2011 года. Вершы ў зборніку напісаны на тэмы пражытыя аўтарам у мінулым. Аўтар піша таксама аб прыродзе. У некаторых вершах знойдзем яго разважанні на сучасныя тэмы і яго ўспаміны з падарожжа ў іншыя краіны. Więcej »
У зборніку "Patos jesienny" знаходзяцца выбраныя і перакладзеныя аўтарам на польскую мову яго беларускія вершы з яго беларускіх зборнікаў "Струмені лёсу" і "Асеннія промні". Гэта другі яго зборнік з яго вершамі перакладзенымі ім на полскую мову. У зборніку знаходзіцца яго верш перакладзены на польскую мову "Рагнеда ў Ноўгарадзе", аб першай Полацкай княгіні Рагнедзе, дачцы князя Рагвалода, якая папала ў Полацку ў палон ноўгародзкаму кня... Więcej »
Дзмітры Шатыловіч нарадзіўся 8 лістапада 1926 г. у вёсцы Чаромха ў Беластоцкім Ваяводзтве ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў 6 класаў польскай пачатковай школы на станцыі Чаромха і пасля да чэрвеня 1941 году вучыўся ў Бельску Падляшскім ў сярэняй школе савецкага тыпу. У час нямецкай акупацыі ў сакавіку 1943 г. быў вывезены на прымусовую працу ва Ўходнюю Прусію пад горад Хайльсберг. Пасля прыходу туды Чырвонай Арміі ў лютым 1945 г. быў... Więcej »
Подыхі хвілін – адзінаццаты (дзесяты на беларускай мове) паэтычны зборнік вершаў аўтара, які выйшаў з друку ў кастрычніку 2009 г. Вершы напісаныя на тэмы перажытых падзей аўтара перад другой сусветнай вайноў на Падляшшы, у час вайны і пасля яе. Піша многа на тэмы прыроды, свае рэфлексіі на тэмы зла і на гістарычныя тэмы. Зборнік змяшчае 90 новых вершаў аўтара. Więcej »
Міра Лукша, аўтарка з другога пакалення беларускіх літаратараў у Польшчы, як і іншыя сябры БЛА "Белавежа", бесперарыўна дзейнічаючага ў Польшчы ад паўстагоддзя, кіруецца слядамі ўласнай тоеснасці. Аўтарка сямі літаратурных зборнікаў заглыбляецца і адкрывае дутпу чалавека пагранічгча, прабуе апісаць месца і час, якія заўжды былі незвычайнымі і складанымі, а тым больш цяпер, калі на нагпых вачах радыкальна мяняецца рэчаіснасць. Якраз спр... Więcej »
„Гронкі надзеі” з’яўляецца дзевятым зборнікам вершаў Дзмітрыя Шатыловіча (8 на беларускай і 1 на польскай мове), які выйшаў у 2008 г. У сборніку знаходзяцца вершы на розныя тэмы. У тым ліку некалькі на гістарычныя - аб апошніх гадах жыцця полацкай княгіні Рагнеды, дачкі князя Рагвалода, аб полацкім князю Брачыславе, унуку княгіні Рагнеды і аб будове сабора Сафіі Полацкай князем Усяславам. Więcej »
Новы дзесяты паэтычны зборнік вершаў Дзмітры Шатыловіча напісаных у 2008 годзе, які выйшаў пад канец года. У вершах бачым водгукі мінулага перажытага аўтарам, роздумы на злобадзённыя тэмы жыцця, а таксама аўтар закранае гістарычныя тэмы. Więcej »
Яўген Міклашэўскі нарадзіўся 9 жніўня 1936 года на Беласточчыне – у вёсцы Лыскі. Бацькі працавалі на сельскай гаспадарцы. У 1945 годзе пайшоў у першы клас Старасельскай пачатковай школы, а ў красавіку наступнага года пераехаў з бацькамі на Беларусь. Пасля заканчэння Пінскага педагагічнага вучылішча чатыры гады (1957 – 1961) настаўнічаў на Піншчыне – загадваў аднакамплектнай і двухкамплектнай пачатковымі школамі. У 1962 годзе пераехаў у ... Więcej »
— Дэбютаваў я вершам „Дом” 1 красавіка 1973 года ў „Ніве”, калі быў вучнем першага класа Бельскага беларускага ліцэя. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа”, у часопісе „Тэрмапілы”, які выдаецца гэтым аб’яднаннем, у „Беларускіх календарах” БГКТ, літаратурных часопісах Рэспублікі Беларусь, а таксама ў беларускім эміграцыйным друку ў Амерыцы і Нямеччыне. Выдаў тры томікі паэзіі: Лісты блакітных успамінаў (... Więcej »
Wędrówka przez czas (Szlach pa pramoj czasu) Literatura białoruska, tak jak literatura każdego narodu, nie zna pojęcia granicy. Nie ma przegrody, nie ma muru, który zdołałby powstrzymać myśl twórczą. Literatura białoruska rozwijała się dawniej i rozwija się obecnie nie tylko na Białorusi, ale i poza jej granicami. Twórcy niezależnie od miejsca zamieszkania odczuwają potrzebę wypowiadania się w języku ojczystym. Polska nie jest wyjątkie... Więcej »»