|
|
|

Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта было заснавана ў Менску ў 1995 годзе. Выдавецкая ідэя была ў тым, каб прадставіць студэнтам максімальна шырокі выбар літаратуры, даць магчымасць спецыялістам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта падзяліцца сваім досведам з чытачамі на старонках кніг. Асноўны аб'ём выдаванай літаратуры складаюць вучэбныя і навуковыя выданні. Прыярытэтнымі з'яўляюцца даследаванні і пераклады ў галіне філасофіі, псіхалогіі, мастацтвазнаўства, мовазнаўства, літаратуразнаўства, эканомікі, правазнаўства, рэлігіязнаўства і інш. Шэраг выдадзеных кніг з'яўляюцца унікальнымі.
З кніг, якія выйшлі ў выдавецтве, можна адзначыць наступныя: "Сучаснае мастацтва Францыі" Катрын Міле; "Слоўнік французскага кіно" пад рэдакцыяй Жан-Лу Пасека; "Фундаментальная анталогія мовы" Фрыдрыха Вільгельма фон Хермана; "Паміж кірмашом і салонам" Кшыштафа Занусі; "Шляхі Хайдэгера: даследаванні позняй творчасці" Ханса-Георга Гадамера; "Праўдзівы вернік: думкі аб прыродзе масавых рухаў" Эрыка Хофера; "Глабалізацыя і перспектывы развіцця постсацыялістычных краін" Гжэгажа Калодка; "Dasein-аналіз у філасофіі і псіхалогіі" пад рэдакцыяй Г.М. Кучынскага і А.А. Міхайлава; "Умбэрта Эка: парадоксы інтэрпрэтацыі" А.Р. Усманавай; "Контуры сучаснай крытычнай філасофіі" У.М. Фурса; "Анталогія гендэрнай тэорыі" пад рэдакцыяй А.І. Гапавай і А.Р. Усманавай; штогоднік "Даследаванні па фенаменалогіі і філасофскай герменеўтыцы". З 2001 году выходзіць серыя календароў "Жанчыны Беларусі: гісторыя ў штодзённасці". У 2002 годзе выдавецкі цэнтр ЕГУ на XLII рэспубліканскім конкурсе "Мастацтва кнiгi" быў узнагароджаны дыпломам за выданне календара "Жанчыны Беларусі: творцы культуры". Выдавецтва актыўна супрацоўнічае з рэдакцыямі універсітэцкіх часопісаў "Топас" і "Скрыжаванні".
З пачатку працы ЕГУ ў Літве інфармацыйна-выдавецкі цэнтр універсітэта працягвае выдаваць часопісы "Топас" і "Скрыжаванні". З 2006 году выдадзены такія кнігі, як "Сацыяльная філасофія ў непапулярным выкладзе" У.Н.Фурса, "Чытанне і дыскурс" І.М. Інішава, "Успаміны Вольгі Дзядок" пад рэдакцыяй Т.А. Бембель; "Гiсторыя Беларусi канца XVIII – пачатку XX ст. у дакументах i матэрыялах" (складальнік А.Ф. Смалянчук), "Віцебская мастацкая школа (1897–1923)" Клер Дэ Фоль (пераклад з французскай); "MEMENTO NASCI: Супольнасць і генератыўны досвед" Т.В. Шчытцовай; "Беларуская і ўкраінская гістарыяграфія канца XVIII–- пачатку 20-х гг. XX ст. падчас генезы і развіцця нацыянальнай гістарычнай свядомасці беларусаў і ўкраінцаў" Д.У. Карава; "Мова канфлікту ў грамадстве, якое трансфармуецца: ад канструявання гісторыі - да фармавання сацыякультурных ідэнтычнасцяў" А.А. Даніленка; "Поле полу" С.А. Ушакін, "Прыватнае эканамічнае права. Прававыя асновы для эканамістаў" В. Шунэман (пераклад з нямецкай мовы), "Параўнальная паліталогія" у 3-х частках У.В. Роўда, "Гарадская цывілізацыя" З.В. Шыбека, "Мір: гісторыя мястэчка, што расказалі яго жыхары" І. Махоўская, І. Раманава і інш. выданні.
Удала камбінуючы ўласную паліграфічную базу і магчымасці партнёрскіх друкарняў, выдавецтва універсітэта забяспечвае высокі ўзровень афармлення кніг і брашур.
Выдавецтва плануе і далей штогод выпускаць разнастайныя кнігі: метадычныя і вучэбныя дапаможнікі, зборнікі навуковых прац, манаграфіі.
Адрас:
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
вул. Тауро, 12
LT-01108 Вільнюс, Літва
Тэлефон: +370 5 2639650
Факс: +370 5 2639651
Эл. пошта: publish @ ehu.lt
В коллективной монографии предпринята попытка увидеть влияние цивилизационного Пограничья («Запад»/«Восток» Европы) на судьбы белорусской нации. В контексте этого Пограничья авторы рассматривают основные вехи политической и культурной истории белорусских земель до конца XVIII в., анализируют особенности формирования белорусской нации в XIX – начале XX в. и затрагивают проблему культуры памяти на примере Второй мировой войны. Więcej »
В рамках эволюционно-институционального подхода проведено компаративное исследование специфики и результатов трансформационных процессов в странах Восточно-Европейского Пограничья: Беларуси, Украины, Молдовы. Практика либерализации экономики (ее основные компоненты и «границы», корреляция с национальной конкурентоспособностью, воздействие на экономическую динамику страны) рассматривается в сочетании с анализом социального состояния в ст... Więcej »
Чарговы выпуск альманаха працягвае тэму «рэканструкцыі» гістарычнай Горадні, якая ператвараецца ў вынішчэнне адметнасці горада. Большасць матэрыялаў прысвечаныя праблеме «аднаўлення» Барысаглебскай (Каложскай) царквы ХІІ ст. Выпуск скадаецца з дакументальных і аналітычных матэрыялаў, фотаздымкаў. Więcej »
В книге анализируется эволюция корпорации как уникальной социальной формы, происходящей на границах различных областей жизни общества и индивида в частном и публичном измерениях и определяющей во многом особенности современной эпохи. Через социологическое и историческое изучение природы взаимосвязи индивидуального и корпоративного начал и возможности репрезентации такой взаимосвязи в публичном пространстве авторы поднимают вопрос о соот... Więcej »
Матэрыялы гадавіка Homo historicus 2009 дэманструюць магчымасці гісторыка-антрапалагічнага падыходу да вывучэння мінулага Беларусі. Яны прысвечаны праблеме гістарычнай памяці і нацыянальных сімвалаў шматкультурнай Вільні, актуалізуюць амаль невядомыя навуковыя тэксты Мітрафана Доўнар-Запольскага і Юзафа Абрэмбскага з галіны этналогіі, закранаюць гісторыю адукацыі. Więcej »
В книге исследуется широкое поле проблем, связанных с современным подходом к восприятию, охране и интерпретации культурных ценностей. Издание предназначено специалистам по охране наследия и студентам, изучающим эту дисциплину, а также культурологам, историкам, антропологам, социологам, музееведам, специалистам по туризму и всем, интересующимся проблемами охраны культурного наследия. Więcej »
Transport, handel, przemysł, życie codzienne białoruskich miasteczek na przełomie 18. i 19. stulecia. Nie wielkie miasta i nie maleńkie wioski. Miasteczka, ich wielokulturowość, gwarność i wielojęzyczność stały się tematem badań autorki. Problemy konfesyjne, tradycje różnych kultur, szkolnictwo i życie kulturalne mieszkańców. Rola sztetli, jako części białoruskich miasteczek - życie w nich, odrębna kultura, język, religia. W pracy bierz... Więcej »»
Второй том серии «Элементы практической философии» посвящён анализу и дальнейшему развитию основных тенденций и стратегий, характерных для современной философии. Тематические контуры современного философствования задаются целым комплексом гетерогенных концепций, общим знаменателем которых служит идея «имманентной практизации». Различные модели и способы этой имманентной практизации составляют основную тему статей, вошедших в состав сбор... Więcej »
В книге предлагается философский анализ происхождения и структуры политики, учитывающий её экзистенциальное значение и ведущий к понятию «политическая жизнь». При этом «политическая жизнь» рассматривается прежде всего через привязку к беларусскому контексту 1990-х гг. Другим важным основанием обращения к «политической жизни» выступает генезис собственной мысли автора – от критической феноменологии к посттоталитарной политической философ... Więcej »
Дадзены нумар культурна-інфармацыйнага выдання створаны адмыслова для азнаямлення з існымі ў Вільні беларускімі адукацыйнымі ўстановамі. Вы можаце пазнаёміцца з кароткай гісторыяй утварэння і дзейнасці беларускіх адукацыйных установаў у Вільні, пабачыць сённяшні стан беларускай сярэдняй і вышэйшай адукацыі. У дапамогу да тэкстаў на беларускай і літоўскай мовах – шырокая падборка фотаздымкаў і мапаў-схемаў. Жадаем вам прыемнага падарожжа... Więcej »