|
|
|
Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым п... Więcej »
У кнізе ў сціслай i даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстрацыйнага матэрыялу, расказваецца пра пакручасты гістарычны шлях Беларусі, пачынаючы ад яе першапачатковага засялення i да эпохі ўсталявання старажытнабеларускай дзяржавы — Полацкага княства. Адрасуецца вучням сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны. Więcej »
Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910—1983) складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі. Więcej »
У кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» і інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць і дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. Więcej »
Гэтая кніжка населена вясёлымі і дасціпнымі істотамі, якія пяюць і скачуць, захапляюць, зачароўваюць — гэтак ім вясёла, добра і шчасліва пад ласкавым сонцам на роднай зямлі. Кожны, хто прачытае яе, нашмат падабрэе і паразумнее, а калі прачытае ўслых для іншых, паразумнее ўсёй грамадой. I ўсім будзе добра і шчасліва — кніжным насельнікам ды іхнім чытачам, а разам і аўтару — Рыгору Барадуліну. У тым перакананы даўні чытач дзіцячых кніжак.... Więcej »
Dziesięć wieków historii Białorusi (Uładzimier Arłou, Hienadź Sahanowicz) Wielu uważa, że historia nie może być ciekawa, ale gdy opowiadają o niej wybitny historyk Hienadź Sahanowicz i nie mniej wybitny historyk i pisarz Uładzimier Arłou, jest inaczej, niż mówią sceptycy. W specjalnie przygotowanej publikacji otwiera się panorama historii Białorusi począwszy od pierwszych wzmianek o Połocku do ogłoszenia przez BRN niepodległości. ... Więcej »
Андрэй Федарэнка — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995, за кнігу «Смута») — празаік, творы якога публікаваліся на беларускай, англійскай, нямецкай, рускай, латышскай, славацкай, украінскай мовах. Перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сяр... Więcej »
У маёй бабулі / Ёсць абрус чароўны. / Падарыў яго ёй / Снегавік галоўны. // Ён па ім рассыпаў / Крохкія сняжынкі. / Па краях наклеіў / Зорачкі-імглінкі. // Разматаў на ніткі / Снежныя клубочкі - / Паляцелі па абрусе / Птушкі-галубочкі. // Потым асцярожна / Зняў узоры з лужын - / Снежныя галубкам / Даў у дзюбы ружы. Więcej »
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі. Więcej »
Гэтыя казкі разлічаны на дзяцей і дарослых. Яны напісаны аўтарам на пачатку 80-х гадоў. "Чорная ружа" была змешчана ў часопісе "Маладосць", а дзве астатнія казкі раней не друкаваліся па палітычных або цэнзурных матывах: палохаў падтэкст твораў. Цяпер, бадай, няма той боязі дый героі казак змяніліся. I ўсё ж казкі — гэта форма адлюстравання навакольнага свету, які мы маем. Więcej »