|
|
|
21 сакавіка 2011 года памерла доктар габілітаваны, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, кіраўнік Камітэта гісторыі навукі і тэхнікі Польскай акадэміі навук, аўтарка шматлікіх публікацый Ірэна Стасевіч-Ясюкова . Нарадзілася ў Лідзе (1929?), адукацыю даатрымала ў Беластоку . Як прафесар Польскай акадэміі навук і Варшаўскага ўніверсітэта ўсё навуковае і даследчае жыццё звязала з Варшавай. Была ганаровым амбасадарам Падлесся ў Польшчы і за мя... Więcej »
Аркадзь Бэнэдыктавіч (Бяйнусавіч) Мігдал (11 сакавіка 1911, Ліда — 9 лютага 1991, Масква) — савецкі фізык-тэарэтык. Нарадзіўся на Беларусі. У Першую сусьветную вайну, чатырохгадовым, разам з бацькамі уцёк ад немцаў у Пецярбург. Пасьля заканчэньня школы паступіў у Ленінградзкі ўнівэрсытэт, адкуль яго выгналі ў 1931 за «непралетарскае паходжаньне». У 1933 быў арыштаваны, яго выпусьцілі празь семдзесят дзён. У канцы 1930-х гг. будучы акадэ... Więcej »
Караль Падчашынскі (7 лістапада 1790, в. Жырмуны на Гродзеншчыне — 7 красавіка 1860) — архітэктар, прадстаўнік класіцызму, прафесар Віленскага ўніверсітэта. Перабудаваў інтэр'ер Аулы (Калоннай залы) у будынку ўніверсітэта. Іншай працай Падчашынскага як архітэктара-інтэр'ерыста стала цяперашняя прафесарская чытальная зала на трэцім паверсе ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта. Яшчэ ў 1806 годзе архітэктар імператарскага Віленскага ўніве... Więcej »
Доўгія гады імя Вацлава Іваноўскага выкаранялася з грамадскай свядомасці. Апошнім часам у паглядзе на гэтую фігуру і, шырэй, на супярэчлівую гісторыю беларускага вызвольнага руху пазначыліся прыкметныя карэктывы - не ў апошнюю чаргу дзякуючы працам і аўтара дадзенай кнігі. 3 перашкодамі, але пракладае сабе дарогу новая нацыянальная канцэпцыя мінулага Беларусі - народа, дзяржавы з сваім уласным пакліканнем у сусветнай гісторыі, насуперак... Więcej »
Валянцін Паўлавіч Таўлай (пс. Усяслаў Барвінец; Бунтар; Янка Бунтар; К.Бунтарны; Былы вучань; Васіль; М.Гарустовіч; Горны; Янка Дванаццаты; Павел Менскі; Мсцівец; Юрка Назубіч; Ілюк Прышчэпа (з Я.Брылём); Паўлюк Сірата; В.Тарскі; Чырвоны звястун; крыптанімы: А.С. і В.Т. (з А.Салагубам); В.Т.; 26 студзеня (8 лютага) 1914, Баранавічы — 27 чэрвеня 1947, Менск) — беларускі паэт, літаратуразнаўца, заходнебеларускі дзяяч. Więcej »
Выступ старшыні Лідскага райвыканкама А.П. Худыка на ўрачыстым сходзе 22.01.2010 г., прысвечаным 70-годдзю з дня ўтварэння Лідскага раёна і падвядзенню вынікаў працы за 2009 г. Паважаныя ўдзельнікі ўрачыстага сходу! 2010 год для раёна пачаўся добрымі весткамі і значнымі юбілейнымі датамі. 5 студзеня Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб правядзенні Рэспубліканскага фэсту-кірмаша працаўнікоў сяла ... Więcej »
Бісерам і словам. З Божае скрыні ў шчырым жаданні падзяліцца з намі , чытачамі, дастала Ганна С ерэхан запаветную жменьку найлепшых сваіх карункаў-вобразаў, сплеценых з пяшчотных і ўзрушлівых пачуццяў, трапных назіранняў і праніклівых думак. Аправіла іх у арнамент гожых слоўцаў, дапоўніла бі сернымі фантазіямі . I адчыніла дзівосны свет свайго ўяўлення, дзе кожная кветка і кропелька расы ззяюць хараством запаветнай таямніцы, дзе душа ад... Więcej »
Цвермы: вяртанне святыні. 28 траўня 2007 года асвечана адноўленая капліца ў Цвермах. Цвермы. Гэтая невялікая вёсачка, якая знаходзіцца за 12 км ад Ліды, мае сваю цікавую гісторыю, цесна звязаную з капліцай. Капліца знаходзіцца ў лесе недзе за кіламетр ад вёскі. Аб яе ўзнікненні ў касцельных паперах захаваліся наступныя звесткі. Некалі з даўніх часоў у тым месцы стаяў крыж з драўлянай фігуркай Ісуса Хрыста, а побач шматвекавая хвоя. Да к... Więcej »
Традыцыя вярнулася. З надыходам сёлетняй зімы Лідск і замак набыў новае функцыянальнае прызначэнне. У старажытнай цвердзі залілі каток, які адразу стаў самым папулярным у горадзе. Спорткамітэт арганізаваў пракат канькоў, а на варотах замка адразу ж з’явіліся аб’явы з прапановамі канькі прадаць. Хаця каток у Лідскім замку і не такая ўжо навіна, як можа падасца. Яшчэ перад вайной, пры міжваеннай Польшчы ў замку заліваліся каткі. Археолаг ... Więcej »
Лідскі замак ажыў. 17-18 верасня ў Лідзе прайшоў Міжнародны рыцарскі турнір “Замак Гедзіміна”. Турнір ладзілі Лідскі райвыканкам і Рэспубліканскае моладзевае аб’яднанне “Рыцары Вялікага Княства”. Усяго ў турніры бралі ўдзел 48 рыцарскіх клубаў (за 460 удзельнікаў). Разыгрываліся: конны турнір, пешы турнір, турнір лучнікаў, групавы турнір (бугурт) і штурм замка. Упершыню ў новай гісторыі Беларусі турнір праходзіў ўнутры сярэднявечнага за... Więcej »