Народная асвета

Народная асвета


Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.

Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.

Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.

http://www.narasveta.by

Народная асвета :: Publikacje

Бельскі Алесь, Свет ад травы да зор

Свет ад травы да зор

Беларуская паэзія: сістэма вобразаў прыроды, паэтыка пейзажу

Бельскі Алесь

Беларуская паэзія, акрамя іншага, уяўляе цікавую, змястоўную кнігу Прыроды, арыгінальнае прачытанне якой і прапануецца ў гэтай кнізе. Аўтар раскрывае эстэтыка-філасофскі, духоўны і экалагічны змест пейзажнай лірыкі, паказвае, што пейзаж — актыўны сродак унутранага самавыяўлення і мастацкага светапазнання. Разглядаюцца вобразы прыроды, якія складаюць аснову нацыянальнай паэтычнай свядомасці. Кніга будзе карыснай пры вывучэнні пейзажнай л... Więcej »


Содаль Уладзімір, Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч

Вінцэнт Якуб Дунін-Марцінкевіч

Жыццё і творчасць

Содаль Уладзімір

Гэты альбом — своеасаблівая ілюстраваная энцыклапедыя пра Вінцэнта Якуба Дуніна-Марцінкевіча, яго асяроддзе, эпоху і час. Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў, усіх, хто неабыякавы да нацыянальнай духоўнай спадчыны. Więcej »


Чарняўскі Міхась, Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі

Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі

Чарняўскі Міхась

У кнізе ў сціслай i даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстрацыйнага матэрыялу, расказваецца пра пакручасты гістарычны шлях Беларусі, пачынаючы ад яе першапачатковага засялення i да эпохі ўсталявання старажытнабеларускай дзяржавы — Полацкага княства. Адрасуецца вучням сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны. Więcej »


Бельскі Алесь, Сучасная беларуская літаратура

Сучасная беларуская літаратура

Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80—90-я гг.)

Бельскі Алесь

У дапаможніку асвятляюцца асноўныя кірункі і тэндэнцыі развіцця маладой беларускай паэзіі, прозы і драматургіі 80—90-х гг., аналізуецца творчасць найболып яркіх прадстаўнікоў кожнага літаратурнага жанру. Адрасуецца настаўнікам, вучням старэйшых класаў. Можа быць выкарыстаны абітурыентамі, а таксама студэнтамі філалагічных факультэтаў ВНУ. Więcej »


Воўк-Левановіч О.В., Лекцыі па гісторыі беларускай мовы, 2-е выд.

Лекцыі па гісторыі беларускай мовы

Воўк-Левановіч О.В.

Доступ да гэтай кнігі доўгі час быў вельмі абмежаваны — выдатны беларускі мовазнаўца 0. В. Воўк-Леваноріч у 30-я гады быў рэпрэсіраваны, а лічаныя экземпляры яго кнігі з'яўляюцца сёння бібліяграфічнай рэдкасцю. Дадзенае — другое — выданне перадрукавана з мікрафільма, які захоўваецца ў фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Więcej »


Лойка П. А., Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Вучэбны дапаможнік для 7 класа сярэдняй школы

Лойка П. А.

Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі. Павел Лойка памёр 22 кастрычніка 2010 г... Więcej »


Сідарцоў У. Н., Фамін В. М., Гісторыя Беларусі 1917-1992

Гісторыя Беларусі 1917-1992

Вучэбны дапаможнік для 9 класа сярэдняй школы

Сідарцоў У. Н., Фамін В. М.

Дадзены дапаможнік па гісторыі Беларусі для 9-га класа сярэдняй школы ахоплівае перыяд з 1917 года да нашых дзён. Яго галоўны змест вызначаецца пера-варотам, які ажыццявілі бальшавікі ў кастрычніку 1917 г., i ўстанаўленнем улады Саветаў. Шляхам дэма-гагічных абяцанняў аб светлай камуністычнай буду-чыні для ўсіх працоўных, а таксама рэпрэсіямі i насіллем яны ўстанавілі ў краіне антынародны таталітарны рэжым, які праіснаваў болын за 70 га... Więcej »


Караткевіч Уладзімір, Зямля пад белымі крыламі

Зямля пад белымі крыламі

Нарыс

Караткевіч Уладзімір

Szkic Uładzimiera Karatkiewicza poświęcony jest Białorusi. Autor zaprasza młodego czytelnika do podróży po Białorusi, prezentuje piękno przyrody ojczystej, stara się obudzić miłość do ziemi rodzinnej, zainteresować historią narodu białoruskiego. Źródłem szkicu są osobiste przeżycia pisarza i odbiór wydarzeń, których był świadkiem. Jak zaznacza autor, szkic powstał nie po to, żeby wszystko opowiedzieć, ale po to, żeby zainteresować mło... Więcej »»


Гурскі Б.М., Як збудаваны і чым багатыя нетры Беларусі

Як збудаваны і чым багатыя нетры Беларусі

Гурскі Б.М.

Ці многа мы ведаем пра свой родны край, пра яго прыроду, багацці нетраў? Аўтар кнігі прапануе зазірнуць у таямніцы падземных скарбаў, каб пазнаёміцца з геалагічнай будовай і мінеральна-сыравіннымі рэсурсамі Беларусі. Адрасуецца вучням старэйшых класаў, настаўнікам, краязнаўцам. Więcej »


Краўцэвіч Алесь, Майстар — наш продак

Майстар — наш продак

Краўцэвіч Алесь

Książka Alesia Kraucewicza, to osobliwa historia ukazana za pomocą zwyczajnych przedmiotów – znalezisk archeologicznych, wśród których jest i stara podkowa, i rozbita miska, i wyszczerbiony talerz. Wszystkie te rzeczy stworzył człowiek swymi rękami 400 – 500 lat temu i one, mimo stanu w jakim je znaleziono, mogą dużo opowiedzieć. Badając je, analizując, można poznać rzemiosła, które istniały na naszych ziemiach w dawnych czasach, dowied... Więcej »»


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia