|
|
|
Нягледзячы на наяўнасць у Канстытуцыі Беларусі артыкула 57, які прадугледжвае магчымасць праходжання альтэрнатыўнай грамадзянскай службы (АГС), дагэтуль не прыняты адпаведны закон, які б даваў такую магчымасць. Тым не менш, у краіне ёсць маладыя людзі, якія не жадаюць ісці ў войска, але гатовы праходзіць АГС. Пра гэта яны заявілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску 16 мая. Więcej »
Тэрмін прыдатнасці. Кожную вясну ўлады Беларусі гучна прамаўляюць пра ваенныя поспехі краіны часоў Другой сусветнай вайны. Традыцыйна ладзяцца парады і шэсці з удзелам ветэранаў, моладзь запэўніваюць, што перамога СССР у 1945-м ёсць безапеляцыйным подзвігам. Згадваюцца васьмізначныя лічбы ахвяраў, мужнасць народа, зверствы фашызму. І гэты завучаны, гадамі тыражуемы сцэнар часам выглядае не зусім зразумелым на тле сучаснасці: быццам дэка... Więcej »
На гэтым тыдні Беларусь адзначала свята працы — Першамай. Афіцыйны прафсаюз святкаваў у цэнтрах гарадоў з шашлыкамі, танным алкаголем і мітынгамі, незалежным прафсаюзам у маёўках адмовілі. Можна сказаць, што саму наяўнасць незалежных прафсаюзаў у краіне ўлады ўспрымаюць негатыўна. Бо апошнія часта становяцца рупарам незадаволеных грамадзян. Што абмяркоўвалі сябры афіцыйнага прафсаюзу на дазволеным мітынгу ў Дзень працы? Еўрапейскія цэны... Więcej »
23 красавіка ў Люксембургу адбылося пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў ЕС. Удзельнікі сустрэчы коратка абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Яны віталі вызваленне апазіцыйных палітыкаў Андрэя Саннікава і Зміцера Бандарэнкі, аднак падкрэслілі неабходнасць вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных. Więcej »
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў выйшаў на волю ўвечары 14 красавіка. Раніцай 15 красавіка вязніцу пакінуў і давераная асоба Саннікава на тых выбарах Зміцер Бандарэнка. Суткі для цяпер ужо былых палітвязняў пайшлі на тое, каб убачыць родных і блізкіх і адказваць на незлічоныя тэлефанаванні. 17 красавіка Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка правялі першую пасля вызвалення прэс-канферэнцыю Więcej »
Выбухі ў краіне былі і раней — у пад’ездзе жылога дома, калі быў забіты кіраўнік КДК па Магілёўскай вобласці Яўген Мікалуцкі, у Віцебску, у Мінску, калі пацярпелі дзясяткі людзей. Але выбух на «Кастрычніцкай» упершыню забраў жыцці 15 мірных грамадзян мірнай Беларусі. Цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымалі 32, менш цяжкія — 72, іншыя цялесныя пашкоджанні — 283 чалавекі. Więcej »
У сакавіку Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільнюс) правёў апытанне грамадскай думкі (метадам face-to-face interview апытана 1509 рэспандэнтаў ва ўзросце 18 гадоў і старэй). Аналітыкі НІСЭПД канстатуюць: «эканамічнае самаадчуванне беларусаў працягвае стабілізавацца. Хоць колькасць тых, чыё матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы палепшылася, усё яшчэ нашмат менш колькасці тых, чыё становішча па... Więcej »
Знайшлі стрэлачнікаў. Улады актыўна пераводзяць стрэлкі адказнасці за знешнепалітычныя праблемы і наступствы магчымых эканамічных санкцый з боку ЕС на прадстаўнікоў апазіцыі і незалежных СМІ. Напрыканцы сакавіка ў Брусэлі на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС былі пашыраныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. У прыватнасці, візавыя і фінансавыя санкцыі ўведзены ў дачыненні яшчэ да 12 грамадзян Беларусі, «адказных за сур’ёз... Więcej »
Канец шматвектарнасці. Пасля вяртання Аляксандра Лукашэнкі з пасяджэння Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці стала зразумела — цяпер кіраўнік Беларусі асабліва трымаецца Расіі, якая засталася ці не адзіным уплывовым партнёрам у «шматвектарнай» знешняй палітыцы Беларусі. Цяпер, прынамсі вербальна, кіраўнік Беларусі гатовы адправіцца ў абдымкі Расіі. Хаця не так даўно былі інфармацыйныя войны, дэманстратыўнае ігнарава... Więcej »
«У выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных 24 лютага 2012, у ходзе нарады па выніках правядзення нарады Нацыянальнага музычнага праекта «Еўрафэст», першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькоў звярнуўся да вас з просьбай у 2012 годзе: забяспечваць аптымізацыю расходаў мясцовых бюджэтаў на рэстаўрацыю і рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцей, пастаноўку спектакляў, фільмаў, канцэр... Więcej »