Тэхналогія

Тэхналогія


Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» дзейнічае на рынку ўжо амаль 20 гадоў. Гэта недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рынкавых дачыненняў і грамадзянскай супольнасці.

НВК «Тэхналогія» з'яўляецца адным з заснавальнікаў камерцыйнага холдынгу IBC Group (http://www.ibc.by).

Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль.

Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.

Выкарыстанне гэтай гравюры «Тэхналогія» сімвалізуе пераемнасць традыцый нацыянальнай навукі, вытворчасці і беларускага кнігавыдання.

http://tn.by/index.php

Тэхналогія :: Publikacje

Дзербіна Галіна, Права і сям'я ў Беларусі эпохі Рэнесансу

Права і сям'я ў Беларусі эпохі Рэнесансу

Дзербіна Галіна

Упершыню на падставе аналізу заканадаўчага. дакументальнага і навукова-літаратурнага матэрыялу робіцца спроба комплекснага даследвання шлюбна-сямейнага права Беларусі XVI ст. Развіццё навукі права і сістэмы заканадаўства ў нашай краіне разглядаецца v кантэксце іх узаемасувязі з агульнаэўрапейскімі працэсамі. Шмат увагі аддаецца юрыдычнай тэрміналогіі і катэгарыяльнаму апарату феадальнага права. Прызначаецца навукоўцам, студэнтам ВНУ... Więcej »


Валодзіна Тацяна, Цела чалавека

Цела чалавека

слова, міф, рытуал

Валодзіна Тацяна

Кніга прысвечана народнай анатоміі i медыцыне як арганічным часткам традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў. Прапаноўвасцца этнакультурны партрэт цела, які разгортваецца на матэрыялах звычаяў, павер'яў, каляндарных i сямейных абрадаў, песень, казак, малых фальклорных жанраў. Кніга складаецца з трох асноўных частак, якія абагульнена можна падаць як Цела - Болькі - Лекі. Першы раздзел дэманструе цела як сістэму ўсіх яго органаў i частак, ... Więcej »


Чарняўскі Міхась, Як пошуг маланкі

Як пошуг маланкі

Расціслаў Лапіцкі

Чарняўскі Міхась

У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў. Więcej »


Слоўнік мовы

Слоўнік мовы "Нашай Нівы" (1906—1915). У 5 т.

А—Д

Слоўнік заснаваны на лексічным матэрыяле, крыніцай якога паслужыла першая масавая беларуская газета "Наша Ніва" — унікальны пісьмовы помнік нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя. У першых чатырох тамах сабраныя агульная лексіка і фразеалогія ў іх поўным аб'ёме. Пададзены ўсе варыянты слова, значэнне яго шырока ілюструецца. Пяты том змяшчае ўвесь набор уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў, назваў населеных пунктаў ды іншых геа... Więcej »


Урбан П., Старажытныя ліцьвіны, 2-е выд.

Старажытныя ліцьвіны

Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць

Урбан П.

Выкарыстоўваючы малавядомыя і невядомыя гістарычныя крыніцы, пераважна заходнеэўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвіноў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гзтага аналізу ён даводзіць славянскае паходжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству Літоўскаму. У дадатку да кнігі зьмешчаныя багатыя матэрыялы да тлумачэныія паганскіх імёнаў, пачэрпнутыя з навуковых працаў, дзедасьледу... Więcej »


Сцяцко Павел, Культура мовы

Культура мовы

Сцяцко Павел

Аўтар дзеліцца сваімі развагамі пра шляхі ўдасканалення беларускага правапісу, аналізуе тыповыя парушэнні сістэмы нашае мовы ў галіне марфалогіі і сінтаксісу, на шматлікіх канкрэтных прыкладах разглядае праблемы яе лексічнага нармавання. Кніга будзе карыснаю журналістам, выдаўцам, настаўнікам, студэнтам, усім, хто цікавіцца пытаннямі культуры сучаснай беларускай мовы. Więcej »


Скорабагатаў В., Абышоўся без славы...

Абышоўся без славы...

Кампазітар Ян Тарасевіч

Скорабагатаў В.

Кніга распавядае пра лёс і творчасць выдатнага беларускага кампазітара XX стагоддзя, піяніста і педагога Яна Тарасевіча. На жаль, ягоныя музычныя творы, напісаныя ў традыцыйным рамантычным рэчышчы, не былі "ўлучаныя" ў свой час у музычны і культурны кантэкст Беларусі, як, магчыма, з тых жа прычынаў не знайшлі шырокага розгаласу ў Польшчы, дзе жыў музыкант. Кніга змяшчае цікавыя архіўныя звесткі, фотаздымкі, нотны каталог твораў кампазіт... Więcej »


Укладальнікі Радзім Гарэцкі, Роза Зінава, Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі

Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі

Успаміны, артыкулы, дакументы; Да 100-годцзя з дня нараджэння

Укладальнікі Радзім Гарэцкі, Роза Зінава

Кніга прысвечана жыццю, навуковай, навукова-арганізацыйнай, грамадскай дзейнасці выдатнага беларускага вучонага, фамадскага дзеяча акддэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага. Успаміны, дакументы, матэрыялы ўсебакова асвячаюць асобу Г. І. Гарэцкага як чала-века,, вучонага-эканаміста і геолага, патрыёта сваёй Радзімы, змагара за нацыянальнае адраджэнне Беларусі, настаўніка. У кнігу ўвайшлі архіўныя матэрыялы, вершы, прысвечаныя Г. І. Гарэцкам... Więcej »


Саверчанка Іван, Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі

Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларус...

Адраджэнне і ранняе барока

Саверчанка Іван

Манаграфія прысвечана кніжна-пісьмовай культуры Беларусі эпохі Адраджэння і ранняга барока. Тут усебакова з прыцягненнем раней невядомых крыніц асвятляюцца сацыяльныя дактрыны беларускіх пісьменнікаў і філосафаў XVI — сярэдзіны XVII ст., раскрываецца літаратурная палеміка вакол Люблінскай і Берасцейскай вуніяў. У кнізе знайшлі адлюстраванне праблемы філасофскай і багаслоўскай антрапалогіі. Адрасуецца гісторыкам культуры і літаратур... Więcej »


Скарыніч, Выпуск 3

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

У чарговым выпуску "Скарыніча" змешчаны унікальныя архіўныя і мемуарныя матэрыялы, рэдкія публікацыі, прысвечаныя жыццю і творчасці дзеячаў беларускай навукі і культуры В.Ластоўскага, Я.Лёсіка, У.Ігнатоўскага, М.Улашчыка. Пададзены матэрыял адлюстроўвае ўзнёсла-драматычную эпоху Беларускага Адраджэння 20-х гадоў. Выданне зацікавіць кожнага чытача, прасякнутага ідэямі нацыянальнай духоўнай спадчыны, беларускага патрыятызму Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia